У эліце беларускага валейбола, дывізіёне “А” вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, зараз гуляюць адразу шасцёра выхаванцаў пастаўскай ДЮСШ. З іх па выніках папярэдняга этапа ў складзе “Шахцёра” (Салігорск) найбольш удала выступіў Яўген Воінаў і дапамог клубу заняць 2-е прамежкавае месца. Подробнее
«Пліе», «батман тандзю», «жэтэ», «ронд дэ жамб пар тэр»… Гэта не ўрок французскай мовы, а адны з многіх танцавальных рухаў. Правільна іх выконваць вучыць сваіх выхаванцаў настаўніца дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза па класе харэаграфіі Анастасія Паўлаўна Логінава. Подробнее
З пастаўчанкай Анжалікай Эдуардаўнай Рагута я пазнаёмілася ў «Горадзе майстроў» на Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Подробнее
Як вам падабаецца сям'я з 29 чалавек? Не верыцца, што цяпер такія бываюць? А дарэмна. У Юзэфы Іванаўны Раманоўскай з вёскі Навасёлкі-1 пяць дачок і столькі ж зяцёў, сын і нявестка, пятнаццаць унукаў і адзін праўнук. Подробнее
Гэта пра лесніка Пастаўскага лясніцтва Алену Альбінаўну Кірплюк. Подробнее
Так характарызуе сваю службу прапаршчык пагранкамендатуры «Паставы» Кацярына Бялавенцава. Подробнее
Заўсёды пазітыўная, гатовая выслухаць і радасці, і хваляванні субяседніка, прыйсці на дапамогу. А яе ўсмешка, здаецца, здольная растапіць нават ляднік. І ў той жа час дзелавая, адказная, ініцыятыўная, арганізаваная. Гэта ўсё яна — Вераніка Леанідаўна Казлоўская. Подробнее
У лютым у цырульні райбыткамбіната адбыўся першы этап конкурсу сярод цырульнікаў «Беларускі майстар-2018». Яго арганізатар — рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Подробнее
Вы ўпэўнены, што незаменных людзей не бывае? Галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” Яўгеній Вішнеўскі пераконваў мяне ў адваротным: “Такіх токараў, як Чандырын, не было і не будзе”. Подробнее
Зіма нібыта спахапілася, што яе дні на зыходзе, і напрыканцы лютага-ў пачатку сакавіка давай пужаць моцнымі маразамі. Але як бы ні было, а прырода возьме сваё — прыгрэе сонейка і адгоніць халады, наступіць не толькі каляндарная, а сапраўдная вясна. Подробнее