Гісторыя падраздзяленняў па справах непаўналетніх органаў унутраных спраў пачалася ў 1935 годзе. З таго часу асноўнымі задачамі інспекцыі былі і застаюцца папярэджанне безнагляднасці і беспрытульнасці, правапарушэнняў непаўналетніх, забеспячэнне абароны іх правоў і законных інтарэсаў. Подробнее
Камеры відэаназірання на сценах даўно сталі прывычнай дэталлю знешняга выгляду будынкаў вялікіх гарадоў. А некалькі гадоў таму іх пачалі ўстанаўліваць і ў раённых цэнтрах, у тым ліку ў Паставах. Подробнее
22 февраля “прямую телефонную линию” и приём граждан провёл депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Сергей Ричардович Земчёнок. В тот день поступил только один звонок. Он касался обеспечения топливом и заготовки дров. За разъяснением депутат Парламента обратился к директору лесхоза. Вследствие чего звонившему на “прямую линию” в ближайшее время помогут в Камайском лесничестве. Подробнее
Мінулая нядзеля для юнчан выдалася незвычайнай. Дзесьці а 10-й гадзіне па ваколіцах аграгарадка разнёсся радасны заклік: «Юнькі, прачынайцеся, на свята збірайцеся!» Так работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, едучы на ўпрыгожаным возе, запрашалі мясцовых жыхароў на Масленіцу. Подробнее
Зараз навучэнец Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Аляксей Аўгусціновіч і лабарант гэтай навучальнай установы Пётр Пятровіч Шумуліоніс (на здымку) з нецярпеннем чакаюць правядзення рэспубліканскага этапа конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. І не дзіўна, бо, паспяхова пераадолеўшы раённы і абласны этапы, на заключным прыме ўдзел іх сумесная распрацоўка — лічбавы генератар сігналаў. Подробнее
Менавіта такую выпускаюць у рыбным цэху Пастаўскага райспажыўтаварыства Подробнее
У канцы лютага завяршыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У ім прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 10 гадоў. Наш раён актыўна ўключыўся ў спаборніцтва, было прадстаўлена каля 20 работ навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера. Подробнее
1 марта в 1 час 8 минут ночи в центр оперативного управления районного отдела по чрезвычайным ситуациям поступило сообщение о пожаре по улице Набережной в Поставах.
У райцэнтры ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пачаліся з ускладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам у скверы на плошчы імя Леніна і да брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай. Подробнее
Сапернікі прыехалі ў наш горад у прыўзнятым настроі, бо за важкае дасягненне — выхад у фінал чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў да 18 гадоў — Беларуская федэрацыя валейбола прысвоіла ім ганаровыя званні кандыдатаў у майстры спорту. Перад гульнямі ў Паставах маладыя таленты з усіх куткоў краіны даведаліся, што 7-14 красавіка ў чэшскім горадзе Злін ім прыйдзецца пазмагацца за ўзнагароды кантынентальнага першынства супраць чэхаў, аднагодкаў з Турцыі, Балгарыі, Грэцыі і Германіі. А ў паядынках 10 тура нацыянальнага першынства ў нас і паралельна ў Оршы ў дывізіёне “Б” вырашаўся лёс медалёў, вынікі матчаў былі вельмі важныя для чацвёркі лідараў. Подробнее