Нядзеля. Шэры надвячорак. Яна прыйшла дадому ад сяброўкі, зняла абутак і паліто і, не ўключаючы святло, ступіла на кухню. Але што гэта за шланг валяецца на падлозе? І адкуль ён мог узяцца, калі ў кватэры ніхто, акрамя яе, не жыве? Памкнулася нахіліцца і падняць, як “шланг” заварушыўся і папоўз. Вуж! Гаспадыня ад страху закрычала немым голасам, выскачыла з кухні і, зачыняючы за сабой дзверы, прышчаміла “госцю” хвост. Подробнее
Аператары машыннага даення кароў з КУСП “Ляхаўшчына-агра” Ала Маціеўская, Людміла Казакевіч, Марыя Шкорнік, галоўны заатэхнік Ала Зелянкевіч (на здымку у цэнтры) і ветурач Андрэй Баторы былі ў складзе дэлегацыі, якая прысутнічала на ўрачыстым сходзе, што праводзіўся ў лютым у раённым Доме культуры. На ім ушаноўвалі найлепшых працаўнікоў па выніках работы народнагаспадарчага комплексу за мінулы год. Подробнее
7 сакавіка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны — тым, чыё прызванне ўпрыгожваць свет і хто павінен яго абараняць. Сярод запрошаных на ўрачыстасць была і пастаўчанка Святлана Іванова, якая нарадзіла і выхоўвае шасцёра дзяцей. Разам з яшчэ 17 беларускамі яна ўдастоена ордэна Маці. Подробнее
… прадэманстравалі ўдзельнікі спаборніцтваў па стральбе. Подробнее
З сацыяльным работнікам Вольгай Пяткоўскай з Варапаева накіроўваемся да яе падапечнай Любові Сцяпанаўны Бука. Оля хуценька адчыняе дзверы ў пакой, арыентуецца як дома, папярэджвае пра парожак. А Любоў Сцяпанаўна ад нечаканасці ўсплёсквае рукамі: “Олечка, я ж цябе сёння не чакала, але так рада, што ты прыйшла!” Подробнее
Дыплом першай ступені і статуэтку прывезла з І Адкрытага рэспубліканскага творчага конкурсу «Ветразі мары», які праходзіў у канцы лютага ў Мінску, 14-гадовая Крысціна Багушэвіч з Варапаева. Подробнее
Ужо на працягу многіх гадоў запар прэзідыумам Пастаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК лепшым навучэнцам Пастаўскага дзяржаўнага каледжа прысуджаецца прафсаюзная стыпендыя. Кожны новы семестр стыпендыятаў вызначае райкам прафсаюза сумесна з прафкамам навучэнцаў і адміністрацыяй каледжа. Асноўныя крытэрыі: выдатная вучоба, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыцці навучальнай установы. Подробнее
15 сакавіка ў рамках штогадовай Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” дзевяць 14-гадовых прадстаўнікоў Пастаўшчыны атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна краіны — пашпарт. Подробнее
Якім павінен быць маладзёжны лідар, чым захапляцца, пра што марыць, да чаго імкнуцца? Адказы на гэтыя пытанні прагучалі падчас першага, раённага, этапа конкурсу на лепшага лідара пярвічкі БРСМ «Лідар — новае пакаленне», які адбыўся трэцяга сакавіка ў актавай зале СШ №3. Подробнее
Так называюць аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў яго пастаянныя наведвальнікі. Подробнее