Вольга Целеш – не толькі выдатны настаўнік англійскай мовы, якую яна з вялікай любоўю да сваёй прафесіі выкладае ў роднай сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы, выпускніцай якой з'яўляецца, але яшчэ – і прадаўжальніца сямейнай дынастыі. Подробнее
На мінулым тыдні прайшла прамая тэлефонная лінія з начальнікам Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Міхаілам Касабуцкім. З 1-га студзеня 2017 года вузел электрасувязі, як мы ўжо паведамлялі, у выніку рэарганізацыі стаў занальным, у яго склад уключаны Дзяржынскі і Уздзенскі вузлы электрасувязі. Подробнее
Святлана Васілеўская і Марыя Капуста (злева направа) у калектыве камбіната бытавога абслугоўвання маюць бездакорную прафесіянальную рэпутацыю. Подробнее
У нашай рэспубліцы наспелі пытанні ўдасканалення зямельнага заканадаўства. Пры абмеркаванні гэтай тэмы Прэзідэнт краіны акрэсліў найбольш злабадзённыя моманты: узмацненне кантролю за прадастаўленнем зямельных участкаў, спрашчэнне адміністрацыйнай працэдуры па адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, удакладненне кампетэнцыі прадастаўлення ворыўных і лясных земляў. Подробнее
На мінулым тыдні Стаўбцоўшчыну наведалі старшыні райвыканкамаў і асобы, уключаныя ў рэзерв кіруючых кадраў Мінскай вобласці, пры правядзенні выязнога практычнага занятку ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі, арганізаваных Мінскім аблвыканкамам. Подробнее
Настасся Пажарка скончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе атрымала спецыяльнасць заатэхніка. Згодна з размеркаваннем накіравалі яе на работу ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага». Напачатку мінулага года прыехала працаваць у гаспадарку. Прызначылі памочнікам брыгадзіра МТК «Цеснавая». Настасся хутка асвоілася і з абавязкамі сваімі спраўляецца. У кожнай рабоце ёсць свае цяжкасці. Для Настассі нязвыклым было рана ўставаць. Подробнее
Рамантаваць тэхніку ў ААТ «Вішнявецкі-агра» пачалі адразу пасля заканчэння асенніх палявых работ. І, трэба сказаць, папрацавалі няблага. Подробнее
У каго можна павучыцца, як любіць сваю прафесію, дык гэта ў настаўнікаў. Асабліва калі пабудзеш на конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», які штогод праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. На Стаўбцоўшчыне ў гэтым годзе конкурс быў вельмі прадстаўнічым, у ІІ этапе прынялі ўдзел 18 чалавек, а ў фінале – 14 педагогаў. Подробнее
Міжрэгіянальны фестываль сярод наведвальнікаў аддзяленняў для дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў «З песняй па жыцці» ўяўляе сабою магутную тэрыторыю творчасці і пазітыву, шчырага жыццесцвярджальнага гумару, які зацягвае ў свой сцэнарый не толькі тых, хто выступае на сцэне, а і ўсіх, хто знаходзіцца ў зале. Подробнее
«Дарагія маладажоны! Рада вітаць вас у аддзеле ЗАГС Стаўбцоўскага райвыканкама з такой цудоўнай нагоды», – звярнулася да Ларысы Гурыновіч і Мікалая Паўлоўскага начальнік аддзела ЗАГС Надзея Картузава і, атрымаўшы ад кожнага станоўчыя адказы наконт шчырасці, свабоды і незалежнасці прынятага рашэння, пад апладысменты гасцей аб'явіла іх жонкай і мужам. Подробнее