Не будзем утойваць: вёску Марозавічы для творчай камандзіроўкі мы выбіраем па гучанні яе назвы. У ражджэственскім нумары газеты хочацца стварыць чытачам настрой свежасцю, чысцінёю, белізною зімовай прыроды і чысцінёю, светласцю думак і спраў. Подробнее
Для звычайных спажыўцоў дзейнасць Стаўбцоўскіх электрасетак застаецца незаўважнай. Гэта добры знак і крытэрый эфектыўнай работы.
Дзень энергетыка – адно з нямногіх прафесійных святаў, якое акурат суседнічае з Новым годам. Для энергетыкаў гэта сапраўды двайная нагода, каб азірнуцца і, разам з тым, паглядзець у будучае. Подробнее
Што гэта за 12-ы клас такі, калі ў сістэме адукацыі рэспублікі прадугледжана «адзінаццацігодка»? Подробнее
Сёння адзначае свой чарговы жыццёвы юбілей дырэктар ААТ «Вялікі Двор», заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Вольга Луцык Подробнее
Жамчужынкай сярод юных талентаў называюць Машу Тэрзі ў Наваколасаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Гэтая дзевяцігадовая дзяўчынка сумела з пачатку навучальнага года паўдзельнічаць у трох міжнародных конкурсах і атрымаць дыпломы – лаўрэацкія і дыпламанта.
Маша Тэрзі іграе на скрыпцы, а яшчэ займаецца спевамі. У яе яркі, адкрыты, выразны голас, які выдатна падыходзіць для выканання народных песень. Подробнее
Важнасць прафесіі энергетыка сёння цяжка пераацаніць, бо электрычнасць трывала ўвайшла ў наша быт. Без яе аніяк немагчыма абысціся і на вытворчасці. Гэта добра ведае Дзмітрый Пажога, які працуе галоўным энергетыкам у ТАА «СЖК „Налібакі“. Прафесію Дзмітрый Іосіфавіч выбраў свядома. Пасля заканчэння сярэдняй школы падаў дакументы ў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Подробнее
У Новым Свержані, на вуліцы Мінскай, што бярэ пачатак ад старажытнай Свята-Успенскай царквы і вядзе да Нёмана, святло ў жылых дамах стала гарэць ярчэй. Подробнее
Больш за 100 журналістаў з усёй Беларусі сабраў у Мінску рэспубліканскі форум «Роля рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў развіцці сацыяльнага партнёрства».
Яго арганізатарам стала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.Сустрэча ўдзельнікаў форуму са старшынёю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам і міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч адбылася ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра. Подробнее
Больш за 20 працэнтаў калектыву філіяла РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі складае моладзь. І ў бягучым годзе яго папоўнілі выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, энерга- і політэхнічнага каледжаў: Сяргей Крэўко, Іван Мацкевіч, Мікіта Мігус, Святлана Шык, Андрэй Лабун, Віктар Дубатоўка і Раман Стонька. Подробнее
У непрадказальных умовах надвор'я сёлетняга снежня натрапіць падчас творчай камандзіроўкі на такі слаўны марозны, бліскучы ад промняў сонца дзянёк – шанцунак. Подробнее