Фермерская гаспадарка «Мой сад» завяршае продаж яблыкаў новага ўраджаю.
Як расказвае яе кіраўнік Уладзімір Шчэкала, 95 працэнтаў прадукцыі адпраўлена ў Расійскую Федэрацыю. Подробнее
Лістапад ва ўсю моц шугае па вясковым прыволлі. Пранізлівы халодны вецер з уедлівай пацярухай дробнага дажджу абдзірае з застылых дрэў апошняе пажоўклае лісце. Такім надвор'ем толькі сядзець ля акна ў цёплай хаціне ды назіраць за наваколлем. Подробнее
На канвееры Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» вараць за суткі каля 20 тон яблычнага павідла і падварак. Цалкам натуральная прадукцыя запатрабавана. Штодзень яна адгружаецца спажыўцам рэспублікі, а таксама ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан. На даны момант на канвеер яшчэ паступаюць свежыя яблыкі, і нарыхтоўка іх, як плануюць вытворцы, працягнецца сёлета нават у снежні. Подробнее
ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» застаецца вядучым прадпрыемствам раёна, якое з году ў год утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі. З пачатку бягучага года перапрацавана каля 12 тысяч тон жывёлы. Атрымана 7 118 тон мяса і субпрадуктаў, 915 тон каўбасных вырабаў. Выраблена прадукцыі ў дзеючых цэнах на 39 168 тысяч рублёў, у супастаўных – на 32 610 тысяч рублёў. Выручка ад рэалізацыі склала 41 818 тысяч рублёў. Подробнее
Чвэрць стагоддзя працуе ў раслінаводчай галіне ААТ «Агранёманскі» Іван Скварчэўскі. Апошнія дзесяць гадоў на пасадзе намесніка дырэктара. Дзякуючы яго вопыту, уменню і старанню ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур у таварыстве ў ліку самых лепшых у раёне. І ў сёлетніх няпростых пагодных умовах аграрыі гаспадаркі паймелі неблагі вынік. Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – мы папрасілі першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніса Колясеня расказаць аб дасягнутых выніках у рабоце галіны, якую ён узначальвае. Подробнее
Балельшчыкі са стажам прыгадаюць аб выступленнях каманды са Стоўбцаў у першынстве Беларусі па футболе. Гэта былі дзевяностыя гады, калі наша незалежная краіна пачынала развіваць, як і іншыя сферы, пільней углядаючыся ў глыбінку, свой спорт. Подробнее
Раённая камісія па справах непаўналетніх канстатуе, што ўзрасла колькасць адміністрацыйных матэрыялаў у адносінах да бацькоў, якія не кантралююць знаходжанне сваіх непаўналетніх дзяцей у позні вячэрні час. Подробнее
Па добрай традыцыі, Стаўбцоўская пярвічная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» і ў бягучым годзе знайшла магчымасць, каб забяспечыць свае сем'і гароднінай. Подробнее
Аб'яўлены вынікі рэспубліканскага конкурсу энергаэфектыўных праектаў Камітэта энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь «Лідар энергаэфектыўнасці – 2016». Подробнее