На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта была заслухана інфармацыя намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях» (далей – Дэкрэт).
Рэалізацыя патрабаванняў Дэкрэта з'яўляецца адным з найбольш важных накірункаў дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, усіх службаў і ведамстваў. Подробнее
Першы дзень сёлетняга снежня ў жыцці фотакарэспандэнта Васіля Зянько – цудоўная жыццёвая дата. Ён адзначыў паўвекавы юбілей работы ў прафесіі. Ніколькі не скрывае, з хваляваннем і ўдзячнасцю Богу гаворыць, што для яго гэта – важная частка жыцця не толькі як журналіста, але і як асобы, як чалавека. Подробнее
З 18 па 27 лістапада ва ўсіх кутках Беларусі прайшоў Тыдзень прафсаюзнай культуры.
З гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны гала-канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь!». Яму папярэднічаў прагляд відэафільма аб тым, якія асноўныя функцыі на сучасны момант бяруць на сябе прафесіянальныя саюзы. Подробнее
Юрыдычным сектарам райвыканкама візіруюцца ўсе рашэнні мясцовай улады, а таксама разглядаюцца звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб. Гэта азначае, што праз юрыдычную службу дакументальна праходзіць усё жыццё раёна – ад паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, пасяўной і ўборачнай да аховы правапарадку, работы з абавязанымі асобамі, культурных акцый і т. п. Подробнее
Такім жыццёвым дэвізам карыстаецца новасвяржанка Іна Ермаковіч. Яна – маладая бабуля і цудоўная мама двух сыноў. Подробнее
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Стаўбцоўскага, Нясвіжскага і Валожынскага раёнаў, член Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Мікалай Вячаслававіч Радаман правёў у Стоўбцах прыём грамадзян. Подробнее
Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у нашым раёне прайшлі мерапрыемствы. У ліку іх – адборачны тур першага абласнога фестывалю мастацкай самадзейнасці «Гарачае сэрца» сярод аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў Мінскай вобласці. У гэтым спісе – і справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай гарадской арганізацыі раённага аб'яднання інвалідаў. Подробнее
На Стаўбцоўшчыне ў кожны другі і чацвёры чацвер месяца, згодна з распараджэннем райвыканкама, аб'яўлена ўборка і навядзенне парадку на замацаваных вуліцах, тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый і прылеглых да іх тэрыторыях. Подробнее
Жывёлаводы малочнага цэха ААТ «Дзераўное» працуюць сёлета з прыбаўкай. Подробнее
Канструктары філіяла ААТ «ККХ „Мінскі маторны завод“ у г. Стоўбцы ў супрацоўніцтве са спецыялістамі МНС Рэспублікі Беларусь зрабілі важкі ўклад у справу развіцця сучаснай спецтэхнікі – яны распрацавалі ўстаноўку для тушэння пажару, якая дазваляе рабіць гэта ў эканамічным рэжыме і на значнай вышыні. Подробнее