На Каляды вечарам, а тым больш ноччу, душу свідруе прадчуванне нейкай казачнасці, нечаканай падзеі. Зоркі на цёмна-сінім абрусе нябесных вышынь як ніколі загадкава пераміргваюцца з гарадскімі ліхтарамі, то тут, то там на нябёсах чэрцяць каметны след. Гэты сусвет раз-пораз дапаўняецца россыпна-іскрыстымі рознакляровымі грымотамі феерверкаў ды петардаў. Ну як тут усядзіш дома? Подробнее
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падчас наведвання дамоў-інтэрнатаў і іншых сацыяльных устаноў звяртае ўвагу на тое, што ў Беларусі павінна быць канчаткова сфарміравана сістэма абароны і падтрымкі пажылых людзей. Подробнее
У ліку першых на Стаўбцоўшчыне адгукнуліся на штогадовую дабрачынную рэспубліканскую акцыю «Цуды на Ражджаство», якая арганізуецца пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, гімназія № 1 і СШ № 2 г. Стоўбцы, Горкаўская, Дзераўнянская, Заямнаўская, Налібацкая, Нававёскаўская, Вішнявецкая школы, Любкаўшчынскі і Аталезскі ВПК дзіцячыя сады – сярэднія школы, цэнтральная раённая бальніца і аддзяленне Белаграпрамбанка. Подробнее
236 вучняў агульнаадукацыйных школ і 175 вучняў дзіцячых школ мастацтваў і ўдзельнікаў аб'яднанняў устаноў культуры раёна былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры на дабрачыннае свята для адораных дзяцей. Подробнее
Напярэдадні Новага года вельмі адметнае мерапрыемства было праведзена ў нашым раёне. Старшыня раённага аб'яднання Беларускага фонду міру, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Лапко ўручыла сертыфікат «Дзіця міру» і падарунак бацькам трохмесячнай стаўбчанкі Яны Барысенка. Подробнее
Ці шмат сярод нас людзей, хто можа сказаць: вось гэта – маё, і прысвяціць сваё жыццё дзецям, якія засталіся без апекі кроўных бацькоў? Подробнее
Жывёлаводы ТАА «СЖК „Налібакі“ зноў пацвердзілі званне мацнейшых. Прадукцыйнасць дойнага статка ў гэтым таварыстве па-ранейшаму самая высокая ў раёне. Летась у сярэднім ад кожнай каровы на малочнатаварных фермах надоена па 8412 кілаграмаў малака, прыбаўка склала 255 кілаграмаў. Подробнее
Па добрай традыцыі напярэдадні Новага года, на гэты раз у Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры Сілічы, прайшло святочнае мерапрыемства, на якім ушаноўвалі заслужаных людзей – ветэранаў аграпрамысловага комплексу, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці. Ад нашага раёна ўдзел у ім прынялі дзесяць чалавек, дастойных прадстаўнікоў Стаўбцоўшчыны. Подробнее
Паўгода назад на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры пачаў працаваць клуб аздараўленчай гімнастыкі «Акуна-матата», у якім займаюцца дзеці ва ўзросце ад двух з паловай да дванаццаці гадоў. За параўнальна кароткі тэрмін яго арганізатарам, якія адначасова з'яўляюцца і трэнерамі, удалося многага дасягнуць. Подробнее
Найпрыгажэйшымі чыстымі, роднымі мелодыямі радуе заўсёды слухачоў народны ансамбль народных інструментаў «Кругліца» Подробнее