На раённым Тыдні маці ў цэнтральнай раённай бальніцы прайшло вельмі адметнае мерапрыемства, назва якога гаворыць сама за сябе: Татаў дзень. Такая інавацыя звязана з ініцыятывамі галоўнага ўрача Святланы Глебка. Подробнее
Стаўбцоўскі касцёл святога Казіміра, выяву якога раённы камітэт БРСМ прапанаваў для інтэрактыўнай фотакарты, прадставіць шматканфесійную Стаўбцоўшчыну і яе святыні сярод святыняў Міншчыны. Подробнее
У рамках раённага Тыдня маці адбыўся ўрачысты прыём жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці, старшынёю раённага выканаўчага камітэта Юрыем Горлавым. Подробнее
У нашым раёне ёсць добрая традыцыя – у рамках Тыдня маці віншаваць парадзіх у радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, якія нарадзілі ў светлыя дні Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці. Арганізатарам гэтай віншавальнай акцыі з'яўляецца раённы выканаўчы камітэт з удзелам раённага аб'яднання Беларускага саюза жанчын, аддзела запісу актаў грамадзянскага стану, раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Подробнее
Ніколі не падумаеш, што вось гэтыя вытанчаныя мастацкія рэчы зроблены з газетных трубачак. Калекцыі сваіх твораў мастацтва Алена Пятровіч не раз ужо выстаўляла на розных выставах у раёне. Подробнее
Вучань Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Хвалей удастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Подробнее
Раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прытрымліваецца добрай традыцыі ў Міжнародны дзень пажылых людзей зрабіць візіт гасціннасці да жыхароў нашага раёна, якія ўжо перасягнулі 100-гадовы жыццёвы рубеж. Іх на Стаўбцоўшчыне шэсць чалавек. Подробнее
Да канца кастрычніка на Стаўбцоўшчыне працягваецца традыцыйная добраахвотная акцыя «Адновім лясы разам». Удзел у ёй могуць узяць усе жадаючыя. Подробнее
Многія жыхары нашага раёна аддаюць перавагу свайму мясцоваму стаўбцоўскаму хлебу, прызнаючы яго сапраўдны смак, адсутнасць кансервантаў і штучных напаўняльнікаў. Подробнее
У ААТ «Рубяжэвічы», як і летась, вырашчаны высокі ўраджай кукурузы. Подробнее