Па выніках работы за першае паўгоддзе 2016 года Кульское лясніцтва заняло першае месца сярод лясніцтваў Стаўбцоўскага лясгаса. Апошнім часам гэтае лясніцтва, якое з 2011 года даверана ўзначаліць аднаму з самых маладых ляснічых Сцяпану Явіду, пастаянна знаходзіцца на перадавых пазіцыях. Подробнее
Як і ў мінулым годзе, аварыйная брыгада філіяла ВУ «Стоўбцыгаз» выйшла прызёрам фінальных спаборніцтваў у конкурсе прафесійнага майстэрства.
Аварыйныя брыгады УП «Мінскаблгаз» спаборнічалі на палігоне стаўбцоўскага газавага прадпрыемства. Састаў нашай брыгады быў тым жа, леташнім: слесар Мікалай Фурсевіч, вадзіцель Іван Якусік і майстар Аляксандр Кутас. Подробнее
13 верасня 2016 года ў горадзе Маладзечна адбылося пасяджэнне дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Подробнее
3-га верасня па тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна прайшла Міжнародная факельная эстафета «Бег Міру і Дружбы».
Стоўбцы – у ліку гарадоў 49 краін Еўропы, якія ўключаны ў маршрут такога маштабнага міралюбнага спартыўнага дзейства. Нагадваем, што наш райцэнтр падчас такой факельнай эстафеты 15 гадоў таму назад, у 2001 годзе, быў абвешчаны Горадам Міру. Подробнее
Пяць гадоў таму, 12 верасня, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта», а таксама быў распрацаваны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Следчым камітэце», дзе адлюстравана прававая аснова дзейнасці, прынцыпы, асноўныя задачы Следчага камітэта і яго падраздзяленняў.
Напярэдадні знамянальнай даты мы гутарым з начальнікам Стаўбцоўскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалаем СКРЫГАНАМ. Подробнее
Дзіцячая бібліятэка ў бягучым годзе заслугоўвае да сябе асаблівай увагі. І не толькі таму, што яна актыўна працягвае прапагандаваць літаратуру, чытанне, прыцягваць вучнёўскую моладзь да адукацыі і самаадукацыі, выхоўваць на лепшых узорах літаратуры і мастацтва. Але і таму, што менавіта ў 2016 годзе ёй прысвоена імя народнага песняра і цяперашняя яе назва гучыць так: Стаўбцоўская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа. Значны да гэтай гістарычнай падзеі і такі акцэнт: новы статус бібліятэка набыла ў Год культуры і ў год свайго юбілею – 65-годдзя з дня заснавання. Подробнее
Такі вынік чатырохгадовай дзейнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Мікалая Іванчанкі. На заканчэнне сваіх паўнамоцтваў Мікалай Міхайлавіч расказаў аб рабоце парламента за апошнія чатыры гады і спыніўся непасрэдна на сваёй дэпутацкай дзейнасці. Подробнее
Дзень выбараў на выбарчых участках Стаўбцоўшчыны быў святочным, афарбаваным светлым настроем. Такую панараму пазітыву стваралі і сем'і, якія ў гэты дзень пад'язджалі на выбарчыя ўчасткі з дзіцячымі каляскамі, ішлі апусціць бюлетэнь за кандыдата, трымаючы дзяцей за рукі. Подробнее
Да школы № 2 г. Стоўбцы спяшаліся на мінулым тыдні не толькі вучні, але і іх бацькі, дарослыя. На Ленінскім выбарчым участку № 1, які тут размяшчаўся, ішло датэрміновае галасаванне і многія выказалі жаданне загадзя аддаць голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Але асабліва ажыўлена было ў нядзелю, 11 верасня. Подробнее
Адметнасцю для Завадскога выбарчага ўчастка № 6 стала галасаванне маладажонаў.
9-га верасня Віталь Уліч і яго нявеста Яна перад тым, як адправіцца ў ЗАГС, наведалі выбарчы ўчастак і, такім чынам, зрабілі дзень нараджэння сваёй сям'і адметным удвая. Подробнее