З 3 па 6 кастрычніка ў нашай краіне Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама і Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь быў арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў расійскіх і саюзных СМІ. Іх цікавіла развіццё аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Кульское лясніцтва адметнае тым, што на яго плошчу, амаль дзевяць тысяч гектараў, прыходзяцца прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды, якія асабліва ахоўваюцца. Подробнее
Добраахвотнікаў, якіх вы бачыце на здымку, сабраў разам велапрабег, аб'яўлены на Стаўбцоўшчыне ў гонар Сусветнага дня турызму. І хоць маршрут яго – Стоўбцы–Апечкі–Жукаў Барок–Стоўбцы – не выходзіў за межы нашага раёна і абмяжоўваўся 30-кіламетровым кальцом, аднак эфект ад такой велапрагулкі перасягнуў усе чаканні. Подробнее
Дзевяць сельгаскааператываў раёна, якія спецыялізуюцца на вырошчванні цукровых буракоў, працягваюць уборку і адгрузку караняплодаў на Гарадзейскі цукровы камбінат. Подробнее
Вось на такіх простых працаўніках і трымаецца беларуская вёска. Выпускніца Заямнаўскай СШ Таццяна Рубін у свой час засталася працаваць у мясцовым калгасе. Яе працоўныя будні звязаны з жывёлагадоўляй – больш за 30 гадоў жыцця. За гэты час з мужам яны вырасцілі і адправілі ў самастойнае жыццё дзяцей, дачакаліся чатырох унукаў. Подробнее
Каманда Стаўбцоўскіх электрычных сетак вярнулася прызёрам з XIII Міжнародных спаборніцтваў прафесійнага майстэрства сярод брыгад краін СНД па рамонце і абслугоўванні абсталявання падстанцый 110 кВ і вышэй. Сёлета па рашэнні Энергетычнага савета краін СНД яны праходзілі ў Казахстане (г. Макінск). Подробнее
Аб'яўлены ў пачатку кастрычніка суботнік па навядзенні чысціні і парадку ў населеных пунктах, на тэрыторыях аб'ектаў, прысядзібных тэрыторыях актыўна прайшоў на Стаўбцоўшчыне. Аб гэтым сведчаць і змешчаныя тут фотаздымкі Васіля Зянько. Подробнее
У конкурсе на лепшае афармленне падворка, вынікі якога былі падведзены Дзераўнянскім сельвыканкамам напярэдадні свята вёскі, сям'я Таццяны і Алега Грышаноў з Хатавы прызнана лепшай. Фасад вясковай хаты дбайных гаспадароў цяпер упрыгожвае шыльдачка «Дом узорнага парадку». Подробнее
Сярод старадаўніх вёсак і невялікіх вёсачак ёсць на Стаўбцоўшчыне асаблівы населены пункт – гэта былы ваенны гарадок, а цяпер – пасёлак Наваколасава. Жыхары Наваколасава адзначылі ў мінулую суботу 62-ю гадавіну яго ўтварэння. Подробнее
Ірына Уладзіміраўна і Мікалай Канстанцінавіч Атрушкевічы з Шахноўшчыны надзвычай багатыя людзі. Іх багацце – само жыццё, якое падарыла ім ужо шэсць дзясяткаў сумесных гадоў, вялікую сям'ю з пяцярых дзяцей, якая з кожным годам разрастаецца новымі галінкамі-нашчадкамі. Сёння ў бабулі і дзядулі 17 унукаў і 22 праўнукі! Незлічонае багацце гэтых людзей – за іх плячыма… Подробнее