На базе ГУО «Березинская детская школа искусств» состоялся семинар для профсоюзного актива Березинского района. Открыла семинар заместитель председателя Минского областного объединения профсоюзов Ксения Валерьевна Шедько. Подробнее
У ААТ “Першамайскі” палявыя работы наладжаны ў планавым парадку. На 15 мая тут пасеялі капусту на 2 гектарах, моркву на 1 гектары, і на 1 буракі. У бліжэйшы час будзе пасеяна 2 гектары цыбулі. Рупіцца на сяўбе агародніны механізатар Фёдар Пятровіч Кушнер. Збываць агародніну плануюць па старых адрасах: у дзіцячыя сады і школы раёна, на кірмашах у Беразіно і Мінску, у вайсковыя часці Барысава. Подробнее
На пераможны май прыпадае дзень нараджэння ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Харытонавіча Белязяка з аграгарадка Багушэвічы. Подробнее
Пачынаючы з 1977 года, 18 мая штогод адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, праводзіцца акцыя “Ноч музеяў”, да якой некалькі разоў далучаўся ў нашым раёне музей драўлянай лыжкі. Подробнее
12 мая ва УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” было двайное свята – Міжнародны дзень медыцынскай сястры і традыцыйнае прысвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў медыцынскай сферы. З гэтай нагоды і прайшло святочнае, “цёплае” насычанае мерапрыемства, арганізаванае калектывам бальніцы пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта на чале з Людмілай Мікалаеўнай Дарошка. Подробнее
Кацярына БУБЕНЬКА, вучаніца сёмага класа СШ № 2 г. Беразіно:
Валанцёрскай дзейнасцю займаюся нядаўна. Хочацца прыносіць карысць людзям, таму і стала ўдзельніцай атрада. Разам мы дапамагаем ветэранам па гаспадарцы, а таксама наводзім парадак на магілах загінуўшых воінаў. Падабаецца, што вольны час не праходзіць марна, ды і гутаркі з ветэранамі дазваляюць больш востра адчуць жудасць вайны. Подробнее
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы быў дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. Подробнее
У калектыве Бярэзінскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП “Белпошта” аб гэтай жанчыне я пачула шмат добрых сардэчных слоў: адказная, працавітая, нібы тая пчолка; шчырая, і даведзеныя планавыя заданні выконвае практычна з месяца ў месяц... С.У. Цішкевіч працуе тут з 2008 года. Подробнее
Сёлета калектыў раённага вузла электрасувязі ўзначаліў новы кіраўнік. Ім прызначаны Дзмітрый Анатольевіч Агейка. У галіне ён не навічок, мае ўжо 13 гадоў стажу. І пераважная большасць гэтых гадоў звязана з работай у гэтым жа калектыве, дзе ён узначальваў лінейнатэхнічны ўчастак. Такім чынам, ні сама работа, ні калегі па цэху для яго не з’яўляюцца адкрыццём. Подробнее
Франтавы шлях для Мікалая Аляксеевіча Крыварота з вёскі Міхеевічы Дзмітравіцкага сельсавета пачаўся з Прыбалтыкі. Моцныя баі, дзе побач былі смерць і кроў, вымотвалі маладых салдат і маральна, і фізічна, але яны заставаліся непахіснымі. Мікалай пачынаў службу тэлефаністам у артылерыйскім палку, аднак хутка замяніў цяжка параненага таварыша, стаўшы зараджаючым гарматы. Подробнее