Праект пад такой назвай стартаваў у сакавіку на базе дашкольных устаноў раёна. Рэалізуе яго раённая дзіцячая бібліятэка на чале з загадчыцай Анжалікай Асадчай. Яна маладая матуля, якая разлічвае ў сваёй справе на разуменне і падтрымку бацькоў. Подробнее
У ракурсе актуальных пытанняў ішла размова на чарговай выязной прэсканферэнцыі старшыні Мінскага аблвыканкама С.Б. Шапіры з журналістамі рэгіянальных, рэспубліканскіх і расійскіх сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
Практычна кожны год дастойна ацэньваецца якасць сыроў, вырабленых майстрамі раёна. Сёлета ў чарговы раз Бярэзінскі філіял ААТ “Здравушкамілк” атрымаў прэстыжныя рэспубліканскія і міжнародныя ўзнагароды. Подробнее
Гэты класічны выраз у хуткім часе павінен набыць у нашым раёне новае жыццё. Да гэтага імкнецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які вядзе капітальны рамонт будынка раённага цэнтра рамёстваў і днямі наладзіў прэзентацыю выставы сучаснай керамікі “Погляд”. Подробнее
Сельгаспрадпрыемствы «Пагосцкі» і «Здравушкаагра» першымі ў раёне завяршылі сяўбу ранніх яравых. Да яе заканчэння набліжаюцца філіялы «Ома», «КупаваАгра» і ААТ «Першамайскі». У апошняй гаспадарцы на полі каля вёскі Сасновае Балота заняты сяўбой ячменю Мікалай Мікалаевіч Жукоўскі. У дзень ён сее па 40 гектараў на трактары МТЗ3022 з сеялкай «Бярэсце». Подробнее
Навядзенне парадку і добраўпарадкаванне – справа пастаянная, таму ніколі не спыняецца. Кожны дзень працоўныя “дэсанты” ачышчаюць ад смецця, якое сабралася за зіму, усё новыя тэрыторыі. Подробнее
На адным з апошніх пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядаўся стан злачыннасці на тэрыторыі Бярэзінскага раёна, з вуснаў начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў А.У. Мальчыка прагучала высокая ацэнка такіх грамадскіх фарміраванняў, як пункты аховы правапарадку і добраахвотныя народныя дружыны Подробнее
Так гаворыць пра сябе Антаніна Платонаўна ЗІНЬКЕВІЧ, актывістка клуба “Сустрэча”, член народнага клуба майстроў Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў. Подробнее
Напачатку красавіка навучэнцы ДУА “Бярэзінская школа мастацтваў” прынялі ўдзел у ІV адкрытым рэгіянальным фестываліконкурсе патрыятычнай песні “Крутагорскія зарніцы”, які адбыўся на базе ДУА “Дзяржынская школа мастацтваў”. І вярнуліся дадому з чарговай перамогай! Подробнее
Абласное свята “Вясенні компас2017” закончылася трыумфам бярэзінскіх аматараў спартыўнага арыентавання. Па выніках спрынтарскай дыстанцыі, якая і вызначыла пераможцаў, прадстаўнікі нашага раёна і клуба спартыўнага арыентавання “Бярэзіна” ўпэўнена і з пераканаўчым лікам узняліся на першую і другую прыступкі п’едэстала. Подробнее