Час забірае жыццё апошніх герояў вайны, якія здзяйснялі свой подзвіг на фронце, у партызанскіх атрадах і падполлі, так што не кожны прадстаўнік маладога пакалення можа даведацца ад прашчураў, якім коштам здабывалася перамога ў той страшнай катастрофе Подробнее
У кароткіх і сціслых радках біяграфіі пісьменніка нашага земляка з вёскі Сяліба Якава Герцовіча гаворыцца, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ён з’яўляўся карэспандэнтам Заходняга і 3га Беларускага франтоў. Подробнее
Напярэдадні Дня друку мы падвялі вынікі першага этапу фотаконкурсу, які рэдакцыя газеты праводзіць сумесна з дырэктарам рынка “ТрыА” Максімам Анатольевічам Касоўскім Подробнее
“Паважаныя журналісты і ўсе супрацоўнікі любімай “Бярэзінскай панарамы”, віншую вас з Днём друку, жадаю вам цікавых суразмоўцаў, моцнага здароўя, дабрабыту, плённай працы!”, такімі шчырымі словамі віншавання распачаў гутарку наш даўні падпісчык Сцяпан Іларыёнавіч КАЛЕНЦЫЁНАК. Подробнее
Дзень 1 Мая ў нас заўсёды асацыіраваўся са Святам працы. І з гадамі ён сваёй сутнасці не страціў, хоць і стаў адзначацца больш сціпла, без правядзення традыцыйных для гэтай даты дэманстрацый і маёвак. Мы паранейшаму ў гэты дзень славім чалавека працы, яго дасягненні і поспехі, залатыя рукі. А арганізатарамі падобных мерапрыемстваў апошнім часам сталі прафсаюзы. Подробнее
У рамках Клуба творчых сустрэч з нагоды правядзення акцыі “Пяцісотгоднасць” 21 красавіка Бярэзінская цэнтральная бібліятэка сабрала старшакласнікаў
на творчую сустрэчу з паэтам Міхалам Бараноўскім. Прайшла яна ў актавай зале СШ№3 г.Беразіно. Подробнее
Сёлетні суботнік па ранейшых сацыялістычных часах быў бы знакавай датай. А як жа іначай: ён супаў з днём нараджэння кіраўніка міравога пралетарыяту У.І. Леніна, які да таго ж і быў роданачальнікам правядзення камуністычных суботнікаў, і праходзіць у год стагоддзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі! Чым не нагода ўрачыста сустрэць “чырвоную суботу”? Толькі вось часы сёння іншыя, ды і сам суботнік сёлета памяняў сваю афарбоўку з чырвонага колеру на аранжавы (менавіта такі ўзровень бяспекі аб’явілі метэаролагі ў сувязі з моцным ветрам і непрадказальным надвор’ем). Подробнее
Па выніках штогадовага раённага аглядуконкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы яго пераможцамі на раённым свяце ўшанавання перадавікоў 2016 года былі названы адпаведна торфапрадпрыемства “Бярэзінскае”, спіртзавод і Бярэзінская ЦРБ. Таму і не дзіўна, што чарговы Дзень аховы працы, які рэгулярна праводзіцца ў нашым раёне, быў наладжаны на базе аднаго з іх, а дакладней – торфапрадпрыемства “Бярэзінскае”. Подробнее
У сераду, 26 красавіка, на вуліцы Васіля Ігнаценкі ў горадзе Беразіно адбыўся мітынг, прысвечаны 31ай гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі. Подробнее
Пасля працяглага перапынку аднавіў сваю дзейнасць узорны драматычны тэатр раённага цэнтра культуры. На мінулым тыдні ў рамках абароны пачэснага звання была прадстаўлена прэм’ера спектакля “Танцы плюс” па аднайменнай п’есе Олжаса Жанайдарава ў пастаноўцы рэжысёра Сямёна Бабровіча. Доўжылася дзея менш за гадзіну, не выклікала бурных авацый, аднак нікога не пакінула абыякавым. Подробнее