У суботу ў раённым цэнтры культуры адбыўся другі па ліку канцэрт выхаванцаў Бярэзінскай школы мастацтваў “Віват, карапузы!”. Наладжаны ён быў для канкрэтнай аўдыторыі — юных жыхароў і іх бацькоў. Таму з самай раніцы не заціхалі вясёлы смех і дзіцячая гамана на цэнтральнай плошчы горада і ў фае цэнтра. На дзіцячы канцэрт бярэзінцы адпраўляліся цэлымі сем’ямі — з татамі, з мамамі, з дзядулямі, з бабулямі, з суседзямі і знаёмымі, і абавязкова з малымі дзеткамі. Подробнее
З 24 па 27 студзеня 250 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў ліку 11 студэнцкіх атрадаў правялі з вучнямі навучальных устаноў Мінскай вобласці і Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Наладжана сустрэча была ў рамках “Зорнага паходу” па месцах баявой і гістарычнай памяці ў Год навукі. Адбылася вандроўка па школах. Подробнее
Народная прымаўка сцвярджае: снарад двойчы ў адну варонку не трапляе. Аднак аказалася, што трапляе, і яшчэ як! Інакш чаму на конкурсе прафесійнага педагагічнага майстэрства “Настаўнік года Бярэзінскага раёна 2017” лепшым другі раз запар стаў настаўнік інфарматыкі ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №2 горада Беразіно” Іван Пятровіч Яфрэменка. Усхваляваны такім рашэннем судзейскай калегіі, ён доўга не мог паверыць у свой поспех. Пераможцам ён быў названы на сцэне роднай школы на вачах калег і вучняў, дзе ў сераду праходзіў суперфінал прафесійнага конкурсу “Настаўнік года Бярэзінскага раёна2017”. Подробнее
Во вторник в УЗ «Березинская ЦРБ» прошел медицинский совет, на котором подвели итоги работы учреждения за 2016 год, обсудили проблемы, определились с планами и поставили задачи на этот год. Подробнее
Бліскучай перамогай каманды Бярэзінскага раёна закончылася першынства Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні, якое прайшло ў мінулыя выхадныя дні на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў Жорнаўцы. Лёс першага каманднага месца вырашылі індывідуальныя вынікі спаборніцтваў. Подробнее
Сёння ўжо немагчыма ўявіць наша жыццё без тэхнічнага прагрэсу, прарыўных тэхналогій, інавацыйнага развіцця. Ключавую ролю ва ўсім гэтым адыгрывае навука, менавіта таму сёлета ў нашай краіне Указам Прэзідэнта аб’яўлены Год навукі. У любой краіне навука не тое што на перадавых рубяжах, яна пачатак усім новым тэхналогіям. Подробнее
На мінулым тыдні завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па 16 школьных дысцыплінах. Па іх выніках 362 вучні з навучальных устаноў Мінскай вобласці атрымалі дыпломы. Подробнее
Вадохрышча – вялікае свята царкоўнага календара сёння па праву можна называць ўсенародным, бо яно штогод аб’ядноўвае нямала людзей, і не толькі вернікаў. Подробнее
На працягу двух дзён, 14 і 15 студзеня, на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, што ў вёсцы Высокая Гара, праходзілі спаборніцтвы адкрытага кубка Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні “Зіма-2017”. Подробнее
Адным з прыярытэтных накірункаў дзяжаўнай палітыкі з’яўляецца падтрыманне дастойнага ўзроўню жыцця грамадзян рэспублікі Подробнее