Праз лічаныя дні мы развітаемся з 2016 годам і будзем урачыста сустракаць надыходзячы 2017 год. Подробнее
Напярэдадні новага года, 1 снежня, стартавала акцыя «Наш жывёлавод» Подробнее
У мінулую пятніцу калектыў рэдакцыі адзначаў 85годдзе газеты “Бярэзінская панарама” ў актавай зале пачатковай школы №1 горада. На паважаны юбілей запрасілі сваіх няштатных карэспандэнтаў, пастаянных падпісчыкаў і сяброў выдання. Людзей сабралася нямала. Подробнее
Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было эмацыянальным і насычаным. За тры гадзіны разгледзелі і бацькоў, якія “страцілі” дзяцей, і сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і непаўналетніх, якія рана адчулі сябе дарослымі. Подробнее
Славуты расійскі драматург Рыгор Горын пайшоў з жыцця ўжо 16 гадоў таму, аднак пакінутыя ім п’есы дагэтуль не даюць спакою рэжысёрам і артыстам.Дастаткова ўзгадаць, з якім аншлагам і помпай праходзілі гастролі тэатра Ленкама, колькі акцёраў заявілі пра непаўторны артыстычны талент празславутыя горынскія персанажы і зрабілі пастаноўкі культавымі. Прывабліваюць творы Рыгора Горына і народныя самадзейныя тэатры. У праграмеюбілейнага Хга абласнога фестывалю народных тэатраў “Бярэзінская рампа” былі заяўлены адразу тры спектаклі гэтага аўтара. Яны сабралі самуювялікую колькасць гледачоў, сарвалі самыя гучныя авацыі і крыкі “брава”, прынеслі цэлы стос дыпломаў і ўзнагарод. Нават самую прэстыжную ўзнагароду абласной імпрэзы Гранпры – забраў спектакль па п’есе Рыгора Горына “Забыць Герастрата” народнага тэатра Бярэзінскага цэнтра культуры. Подробнее
Адзіная ў ААТ «Першамайскі» Мікуліцкая ферма годна завяршае бягучы год. Валавы надой за 11 месяцаў тут склаў 2771 тону, што на 7,2% больш, чым за мінулы год, а ўдой на карову за такі ж тэрмін павялічыўся на 5,2%, да 4075 кілаграмаў. Гаспадарка на 10% палепшыла рэнтабельнасць рэалізаванага малака, яго прадалі на 200 тон больш, чым летась. Подробнее
Калі мы гаворым пра канкурэнтаздольнасць прадукцыі, на першае месца заўсёды ставім яе якасць. У гэтым плане не здраджваюць даўняй традыцыі ў Бярэзінскім філіяле ААТ “Здравушкамілк”, які ўзначальвае Аляксандр Уладзіміравіч Арцімовіч. Сыры і масла прадпрыемства цэняцца як на ўнутраным рынку, так і за межамі нашай краіны. Адно з пацвярджэнняў гэтага – шматлікія і штогадовыя перамогі ў конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага маштабу. Подробнее
У рэдакцыю паступіў зварот чытачоў з просьбай выказаць падзяку ветэрынарнаму ўрачу, да якога яны звяртаюцца вось ужо 9 гадоў. Подробнее
Пад такой назвай педагагічны калектыў Бярэзінскай гімназіі адзначаў на мінулым тыдні свой 25 ы па ліку дзень нараджэння. Подробнее
Актыўны, жыццялюбівы, дакладны ва ўсім, не любіць сядзець на месцы. Подробнее