Калі гаворка заходзіць аб інжынерах па тэхнічным аснашчэнні механізатарскіх двароў, то ў Дзяржтэхнаглядзе райвыканкама называюць Мікалая Канстанцінавіча Стасельку як прафесіянала сваёй справы, участак якога заўсёды знаходзіцца ў парадку. Таму і з’явілася падстава адправіцца ў Паплавы, у сельгасфіліял «Здравушкаагра» і пагаварыць, як тэхніка паказала сябе на праведзеных работах адыходзячага года. Подробнее
Сапраўдным рэкардсменам раёна, гарачая пара працы якога прыйшлася на летнія месяцы, з’яўляецца Яўген Эдуардавіч ХаткевічКлючнік з ААТ «Багушэвічы», які старанна папрацаваў у час жніва на адвозцы саломы, і за 26 дзён перавёз 1405,6 тоны, значна перавыканаўшы норму выпрацоўкі. Подробнее
Лідарамі раённага спаборніцтва сярод работнікаў жывёлагадоўлі сталі двое працаўнікоў фермы ААТ «Першамайскі» Інеса Віктараўна Ермалінская і Пётр Кузьміч Красоўскі, якія паказалі высокія вынікі ў важных сферах догляду буйной рагатай жывёлы у раздоі цялушак і павелічэнні іх жывой вагі. Можна здагадацца, што за поспехамі стаіць шлях доўгай напружанай працы, але менавіта дзякуючы такому старанню тут планамерна нарошчваецца вытворчасць галоўных тавараў малака і мяса. Подробнее
Там, дзе яна, заўсёды свята, гучаць чуллівыя, звонкія, знаёмыя з дзяцінства песні, якія ўсе падпяваюць. Яе галоўныя “сябры” – музычныя інструменты (акардэон, баян, гармонік, гітара…), шчырая ўсмешка і бадзёры настрой. Подробнее
Кіраўніка філіяла ТАА“ОМА” Аляксандра Мікалаевіча Гундара ўзнагародзілі медалём “За працоўныя заслугі”. Подробнее
У гэтым годзе скарацілася колькасць маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў наш раён па размеркаванні з дыпломамі аб вышэйшай адукацыі. Гэта акалічнасць ніяк не насцярожвае наймальнікаў. Яны ўголас адзначаюць якасць падрыхтоўкі і асаблівую матываванасць новых работнікаў, іх цвёрдае жаданне практычна рэалізаваць набытыя веды і сказаць сваё важкае слова ў выбранай справе. За пацвярджэннем гэтых слоў далёка ехаць не трэба. Подробнее
Ферма ў Трасцянцы ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” заслугоўвае ўвагі ўжо таму, што ў гэтым годзе тут прыбаўка малака на карову склала больш за 4 кілаграмы. Выпадкова ці заканамерна быў атрыманы такі вынік? Паспрабуем даведацца на месцы. Подробнее
Такую прычыну дрэннага замацавання маладых спецыялістаў вывела для сябе каманда “Больной вопрос” у мінулую суботу ў час пазачарговага пасяджэння клуба вясёлых і знаходлівых на сцэне раённага цэнтра культуры. Подробнее
Мінула 25 гадоў з таго моманту, калі быў прыняты Закон “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Подробнее
Адной з апошніх восеньскіх работ, якую праводзяць на палях раёна, з’яўляецца ўзорванне зябліва. Добра праведзеная праца дае магчымасць вясной, не марнуючы часу, адразу прыступіць да сяўбы. Подробнее