З надыходам цёплага надвор’я грамадзяне імкнуцца правесці свой вольны час паблізу вадаёмаў. Многія з іх не задумваюцца, дзе можна купацца, а дзе нельга. Ігнараванне ўстаноўленых месц для купання, ужыванне спіртных напояў, невыкананне элементарных правілаў бяспекі прыводзяць да сумных наступстваў – утапленняў. Па стане на 20 жніўня 2017 года па Гродзенскай вобласці ўтапілася 33 чалавекі, з іх 3 на тэрыторыі Навагрудскага раёна. Подробнее
Завяршаецца прафілактычная акцыя МНС «Канікулы без дыму і агню», падчас якой навагрудскія выратавальнікі правялі значную прафілактычную работу з падрастаючым пакаленнем, у тым ліку з грамадскімі аб’яднаннямі. Подробнее
19 жніўня праваслаўныя вернікі святкуюць вялікае свята Праабражэнне Гасподняе, ці, як яго называюць у народзе, Яблычны Спас. Гэта адзін з трох Спасаў – свят, якія адзначаюцца ў жніўні і якія сімвалізуюць канец лета і набліжэнне восені. Традыцыйна ў гэты дзень у храмах праходзяць урачыстыя набажэнствы і абрады асвячэння яблыкаў і іншай садавіны. Подробнее
На мінулым тыдні ў Навагрудскай раённай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі «Кніга дорыць свята» прайшла бібліяноч «Літаратурныя мурашкі». Для юных наведвальнікаў былі арганізаваны розныя тэматычныя пляцоўкі з пазнавальнымі гульнямі, конкурсамі, майстар-класамі і выстаўкамі. Подробнее
Усяго праз тыдзень пачнецца новы 2017/2018 навучальны год, рыхтавацца да якога большасць сямей стала загадзя. Адзенне, абутак, рукзак, канцылярскія тавары – спіс неабходных рэчаў для школьніка даволі вялікі. А калі ў сям’і не адзін, а два, тры ці больш дзяцей?.. Подробнее
Верхавая язда вядома яшчэ з моманту прыручэння коней. На працягу многіх стагоддзяў яны былі нязменнымі спадарожнікамі людзей, аднак з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу коні сталі выключна хатнімі жывёламі. Калі кавалерыя страціла былую запатрабаванасць, з’явіўся адзін з самых стыльных і захапляльных відаў спорту – конны спорт, які сёння ўключае некалькі відаў. Асабліва відовішчным лічыцца канкур (пераадоленне перашкод). Подробнее
Сям’я – гэта вялікі дар і вялікае шчасце для кожнага чалавека. А калі гэта працавітая, дружная, адкрытая, добрая шматдзетная сям’я – гэта самае каштоўнае багацце. Менавіта так лічаць у сям’і Вольгі і Канстанціна Цуран, якая стала пераможцам раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла-2017». Подробнее
Займацца спартыўным турызмам ужо стала добрай традыцыяй вучняў Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, бо за апошнія гады праведзена 7 спартыўных паходаў І і ІІ катэгорый складанасці (3 і 4 адпаведна) па прасторах Гродзеншчыны, Міншчыны і Брэстчыны. Паходы арганізуюцца ў рамках аздараўленчага рухомага лагера. Подробнее
Навагрудская зямля мае амаль тысячагадовую гісторыю, важнае месца ў якой належыць развіццю культурна-асветніцкіх традыцый, у тым ліку кніжнай культуры. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, Навагрудчына ўжо ў ХІ стагоддзі была звязана не толькі гандлёвымі, але і культурнымі сувязямі з Кіеўскай Руссю, з Паўднёвай Еўропай, Скандынавіяй, Прыбалтыкай, краінамі Паўднёвага Усходу. Подробнее
На падставе часткі 4 арт. 45 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. №205-3 «Аб раслінным свеце» рашэннем Гродзенскага аблвыканкама ад 28 ліпеня 2017 г. №448 па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрствам лясной гаспадаркі ўстаноўлены наступныя тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад у 2017 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці: брусніц – з 20 жніўня, журавін – з 6 верасня. Подробнее