4 жніўня ў аграгарадку Уселюб прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла – 2017». Конкурс, мэтай якога з’яўляецца павышэнне ролі і значэння сям’і, папулярызацыя сельскагаспадарчага побыту і працы, стаў ужо своеасаблівай пляцоўкай для знаёмства з маладымі сем’ямі раёна. Подробнее
Справядлівасць, сумленнасць, сабранасць, дысцыплінаванасць – асноўныя рысы характару намесніка ваеннага камісара – начальніка мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёра Дзмітрыя Міхайлавіча Шулькевіча. На такой пасадзе па-іншаму і нельга – у ваенных свае правілы. Ваенны камісар Сяргей Пятровіч Бурак характарызуе свайго намесніка як дастойнага афіцэра, вайскоўца, які валодае такімі якасцямі, якія дазваляюць яму выконваць пастаўленыя задачы ў любы час і ў любых умовах. Сёлета імя Дзмітрыя Міхайлавіча Шулькевіча занесена на раённую Дошку гонару. Подробнее
Я не першы раз прыязджаю ў аздараўленчы лагер «Свіцязь». Чаму? Бо адпачынак у лагеры – гэта зносіны з аднагодкамі, жыццё без інтэрнэту і тэлевізараў, з вечарамі ля кастра, пазнавальнымі экскурсіямі і цікавымі мерапрыемствамі. У трэцюю змену гэтага года самым запамінальным для мяне стаў дзень, падчас якога мы наведалі Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у г. Лідзе. Подробнее
У лагеры «Свіцязь» я адпачываю не першы раз. Больш за ўсё прыцягвае тое, што ён размешчаны ў вельмі прыгожым месцы. Жыццё лагера насычана экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі і творчымі конкурсамі. Падчас трэцяй змены даволі шмат мерапрыемстваў было прысвечана Беларусі. І гэта нядзіўна, бо наша краіна маляўнічая, з багатай гісторыяй і культурай. Подробнее
На тэрыторыі нашага княства Свяцязянскага размясціліся атрады-замкі «Імперыя», «Радзівілы», «Новае пакаленне», «Мушкецёры», «Максімум», «Крэпасць», «Віцязі», «Радзіма», «Патрыёт», «Дружба» і «Дружына». Як і ў кожнага сярэднявечнага замка, у нас таксама былі свае традыцыі, законы, звычаі і легенды, з якімі мы паэтапна знаёміліся падчас квэстаў, конкурсаў, спаборніцтваў і іншых мерапрыемстваў. Подробнее
У апошні час у Навагрудскі міжраённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы пачасціліся звароты ад грамадзян і юрыдычных асоб з просьбай растлумачыць нормы заканадаўства аб працы ў частцы адрознення сумяшчэння прафесій (пасад) ад сумяшчальніцтва і работы па дзвюх прафесіях, пасадах. Подробнее
5 жніўня ў горадзе на плошчы імя Леніна прайшоў першы школьны кірмаш. Тут можна было не толькі набыць неабходныя тавары да новага навучальнага года, але і адпачыць. Подробнее
З 1 жніўня 2017 года павялічаны памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і цяпер складаюць: Подробнее
Аб выніках работы міліцыі Гродзеншчыны за першае паўгоддзе расказаў журналістам начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама В.І. Сіняўскі падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла на мінулым тыдні. Подробнее
Кожны год жніво – гэта своеасаблівы экзамен для хлебаробаў, такі доўгачаканы і вельмі адказны. За першы тыдзень уборачнай збожжавы каравай раёна папоўніўся 14992 тонамі новага ўраджаю. Сярод вялікай кагорты механізатараў, якія зараз працуюць на палетках Навагрудчыны, у ліку лепшых – працаўнікі ААТ «Шчорсы». Подробнее