З 16 па 22 верасня ў многіх краінах Еўропы пройдзе Тыдзень мабільнасці. На працягу 7 дзён больш за дзве тысячы гарадоў, у іх ліку і 13 беларускіх, будуць дэманстраваць альтэрнатыўныя аўтамабілю спосабы і сродкі перамяшчэння. Навагрудак стаў першым у Гродзенскай вобласці горадам, які сёлета прыме ўдзел у правядзенні Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Подробнее
Уборачная кампанія ў раёне падыходзіць да завяршэння, хлебаробы шчыруюць на апошніх гектарах хлебнай нівы. Напрыканцы мінулага тыдня першымі завяршылі жніво працаўнікі ААТ «Прынёманскі» і ААТ «Шчорсы». Подробнее
Штогадовае культурна-спартыўнае мерапрыемства «Спорт, здароўе і закон», у рамках якога праходзяць спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе і стрытболе, праходзіць у вобласці. Гэтае свята – добрая традыцыя Гродзеншчыны, якая аб’ядноўвае падлеткаў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і сілавых структур і ладзіцца для таго, каб папярэдзіць супрацьпраўныя дзеянні ў маладзёжным асяроддзі, прыцягнуць падлеткаў да заняткаў фізкультурай і спортам, прывіць жаданне весці здаровы лад жыцця. Подробнее
У сёлетнюю аздараўленчую кампанію на Навагрудчыне працавалі самыя разнастайныя лагеры з дзённым і кругласутачным прабываннем. Адны дзейнічаюць на працягу многіх гадоў, іншыя яшчэ зусім «маладыя». Нядаўна завяршыў работу раённы лагер «Рубеж» патрыятычнай накіраванасці, які другі год працаваў на базе сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Подробнее
Каторы год Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа напярэдадні навучальнага года па ўсёй краіне праводзіць дабрачынную акцыю «У школу разам». Ладзіцца яна і на Навагрудчыне. Подробнее
Прафсаюзы Гродзенскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Пад іх кантролем – умовы працы і адпачынку сельгасработнікаў, арганізацыя харчавання, захаванне тэхнікі бяспекі, падвядзенне вынікаў працоўнага спаборніцтва. На гэтым тыдні старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Р.Ф. Юроўскі пабываў на Навагрудчыне. Подробнее
Усе электрычныя прыборы выпраменьваюць электрамагнітныя хвалі нізкай частаты. І гэтыя хвалі цяжка назваць карыснымі для здароўя чалавека. У першую чаргу яны небяспечныя для дзяцей да 16 гадоў і цяжарных жанчын. Подробнее
У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2013 г. № 551, з 20 жніўня адкрываецца паляванне на капытных жывёл — лася, аленяў (высакароднага і плямістага), лань. Подробнее
Малочнатаварныя фермы сёння па праву могуць лічыцца асновай дабрабыту сельгаспрадпрыемстваў. І не без падстаў. Менавіта ад вытворчасці малака і рэалізацыі яго дзяржаве гаспадаркі могуць атрымліваць значныя грашовыя прыбыткі. Вядома, найперш тады, калі малака шмат і яно высокай якасці. Подробнее
Для забеспячэння насельніцтва, якое пражывае ў сельскіх населеных пунктах, якаснымі і даступнымі бытавымі паслугамі існуе пэўны пералік сацыяльна значных бытавых паслуг: рамонт швейных вырабаў, абутку, мэблі, бытавых машын і прыбораў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне бытавой радыёэлектроннай апаратуры, паслугі пракату, цырульняў, фотапаслугі, прыём заказаў у пральню, прыём заказаў у хімчыстку, выраб рытуальных тавараў. Подробнее