Мець добрую адукацыю ва ўсе часы было вельмі важна і прэстыжна. У цяперашні час у студэнтаў ёсць выбар: вучыцца за кошт дзяржавы альбо на платнай аснове. У кожнага з гэтых варыянтаў свае асаблівасці. Так, напрыклад, пры атрыманні адукацыі за кошт дзяржавы ў выпускніка пасля заканчэння вучобы ёсць абавязак у выглядзе адпрацоўкі ў таго наймальніка, да якога ўстанова адукацыі накіруе выпускніка на працу. У выпадку адмаўлення ад такой адпрацоўкі заканадаўствам устаноўлены абавязак выпускніка кампенсаваць дзяржаве кошт свайго навучання за ўсе гады вучобы. Са снежня 2016 года парадак разліку сродкаў, патрачаных дзяржавай на навучанне выпускніка, якія належаць кампенсацыі, істотна змяніўся. Подробнее
Усяго праз некалькі месяцаў адбудзецца трэці з’езд адной з самых масавых грамадскіх арганізацый нашай краіны – РГА «Белая Русь». Яго правядзенне запланавана на 28 кастрычніка бягучага года. На гэтым форуме дэлегаты будуць падводзіць вынікі работы за пяцігодку, вызначаць шляхі далейшага развіцця грамадскага аб’яднання. Будзе абмеркавана таксама новая рэдакцыя Статута і праграма дзейнасці на наступныя пяць гадоў. Подробнее
Дабрачынная акцыя пад такой назвай традыцыйна праходзіць у нашай краіне, у тым ліку і на Навагрудчыне, напярэдадні навучальнага года. Ладзіцца яна для таго, каб аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы да школы шматдзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям, дзяцям-інвалідам, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Для гэтых мэт выкарыстоўваюцца сродкі з раённага бюджэту, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамога прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый. Подробнее
2 жніўня ў г. Навагрудку каля аўтавакзала валанцёры Навагрудскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі акцыю па рэагаванні на экстрэмальныя ўмовы надвор’я «Спякота». Подробнее
З упэўненасцю можна сказаць, што самы хвалюючы перыяд уступнай кампаніі – гэта цэнтралізаванае тэсціраванне. Подробнее
Статыстыка сведчыць: з 10 выпадкаў смерці 8 прыпадае на мужчын. Гэта можа быць звязана з многімі фактарамі. Так, мужчыны цяжэй пераносяць павышаны артэрыяльны ціск у параўнанні з жанчынамі; часцей, чым жанчыны, харчуюцца няправільна – у іх рацыёне пераважае тлустая, салёная і смажаная ежа; мужчыны часцей маюць шкодныя звычкі — курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш. Подробнее
Колькі цацак трэба дзіцяці? Наўрад ці нехта зможа даць дакладны адказ на гэтае пытанне. Гэта тое ж самае, што разважаць на тэму, колькі грошай трэба для шчасця. Подробнее
Вёска Вераскава — адзін з найстарэйшых населеных пунктаў Навагрудчыны. Яе гісторыя пачынаецца яшчэ ў ХVІ стагоддзі. Подробнее
Мой бацька ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў, потым трапіў у нямецкі палон. Якая кампенсацыя належыць яму як былому ваеннапалоннаму? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
3 жніўня на базе Навагрудскага РУП ЖКГ адбылася пашыраная выязная калегія Гродзенскага абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Подробнее