«Ежа гэтак жа неабходна для здароўя, як неабходны прыстойныя зносіны чалавеку адукаванаму», — пісаў Казьма Пруткоў. Подробнее
У г. Навагрудку адбыўся практычны семінар «Правілы ўладкавання і маркіроўкі турыстычных маршрутаў» у рамках мясцовай ініцыятывы «Развіваем турызм на Наваградчыне разам!», якая рэалізуецца ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Дарэчы, гэта другая падобная сустрэча ў рамках ініцыятывы. Подробнее
12 жніўня падчас работы школьнага кірмашу ў Навагрудку на плошчы імя Леніна прайшлі паказы адзення дзелавога стылю і спартыўнай формы для школьнікаў. Мадэлі адзення былі прадстаўлены ААТ «БелКрэда», ААТ «Дзіцячы свет РГ» і індывідуальным прадпрымальнікам Л.П. Дзеразой, якія прымаюць удзел у рабоце школьнага кірмашу. Подробнее
Кіраўніком дзяржавы на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, якая прайшла 2 жніўня 2017 года, аблвыканкамам даручана забяспечыць завяршэнне асноўных уборачных работ на збожжавым полі, не дапусціўшы страт ураджаю. Подробнее
Поўным ходам у гаспадарках раёна ідзе нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу. Дзякуючы агранізаванай і сумленнай працы многіх сельгасвытворцаў, створаны добры запас кармоў з траў першага ўкосу. Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» прайшоў раённы этап штогадовых спаборніцтваў вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2017», удзел у якіх прынялі 10 каманд Навагрудскага лясгаса і госці з Астравецкага раёна. Усяго больш за 20 удзельнікаў. Для мясцовых вальшчыкаў – гэта сапраўдны экзамен, ад здачы якога залежыць не толькі перамога ў спаборніцтвах, але і заработная плата. Гул бензапіл, трэск дрэў і неверагодная колькасць стружак – на гэтыя відовішчныя спаборніцтвы завіталі і мы. Подробнее
Будаўнік – адна з самых важных, самых неабходных прафесій. Будаўнікі робяць свет адметным, прывабным і разам з тым пакідаюць пасля сябе добры след. Прыгожа, утульна, па-сучаснаму выглядае наш горад дзякуючы прафесійнай працы будаўнікоў Навагрудчыны. Подробнее
Усяго тры тыдні засталося да пачатку новага 2017/2018 навучальнага года. Подробнее
Кожны год маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў выклікаюць у раённыя ваенныя камісарыяты для выканання грамадзянскага абавязку – прызыву на ваенную службу. У воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь прызываюць не ўсіх, а толькі лепшых грамадзян, якія па сваіх маральна-дзелавых якасцях і стане здароўя могуць выконваць абавязкі ваеннай службы. Подробнее
Дамашняе насілле — праблема, якая існуе ва ўсіх без выключэння краінах свету. Дзеці і падлеткі, якія сталі сведкамі дамашняга насілля, пераймаюць гендарную мадэль паводзін і паўтараюць яе ў наступным пакаленні. Назіраецца высокая рызыка крымінальных паводзін (80% схільны да злачынстваў, 40% — да жорсткіх). Подробнее