Гэту ісціну пераканаўча пацвердзіла першая ў гэтым годзе раённая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу. Подробнее
У панядзелак, 15 лютага, краіна ўрачыста ўшаноўвала памяць воінаўінтэрнацыяналістаў. Подробнее
Свята работнікаў землеўпарадкавальнай службы прыпадае на пачатак года – той самы перыяд, калі ўжо падведзены вынікі работы за мінулы год і вызначаны планы і задачы на год наступіўшы. Менавіта з таго, што было зроблена ў 2015 годзе і ў цэлым з задач, якія стаяць перад аддзелам, мы і пачалі размову з начальнікам землеўпарадкавальнай службы Бярэзінскага райвыканкама Уладзімірам Віктаравічам Труханам: Подробнее
Больш чым за 70 гадоў пасля перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы не забываем пра подзвіг, здзейснены людзьмі старэйшага пакалення. Пакалення, якое няўмольна радзее, але пакідае пасля сябе той след, які нязменна застанецца не толькі ў памяці, але і ў нашых сэрцах. Яны не проста абаранілі Радзіму ад ворага, яны перажылі тое, што, здавалася, перажыць немагчыма, але не скарыліся, не схілілі галовы. Яны коштам жыцця адстаялі сваю зямлю, на многія гады пазбавілі свет ад фашызму. Шкада, што яго праявы зноў даюць аб сабе ведаць. Таму мы павінны і надалей памятаць… каб жыць. І гэта не проста высокія словы, гэта наша сапраўднасць. Подробнее
Абаронца, ахоўнік, здабытчык. Гэта тыя нязменныя пастулаты мужчынскай сутнасці, якія Э.А. Беркін ажыццяўляе праз сваю прафесію, працу. Ляснічы Арэшкавіцкага лясніцтва ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” ахоўвае і даглядае нацыянальнае багацце краіны. Пра лес, куды наведваецца практычна кожны дзень, ён гаворыць з любоўю і замілаваннем. З нецярпеннем чакае, калі падрасце ўнук, каб паказаць яму самы прыгожы ў сваім лясніцтве сасновы бор, якому не менш за 150 гадоў. А яшчэ вельмі любіць рыбалку, і кампанія для гэтага занятку ёсць сын і зяць таксама заўзятыя рыбаловы. Подробнее
Семдзесят пяць гадоў таму ні ў каго не ўзнікала пытанняў, хто такі сапраўдны мужчына – той, хто змагаецца з ворагам за сваю краіну. Сёння, у мірны час, на першы план выходзяць іншыя якасці. Сапраўдны мужчына – гэта той, хто здольны браць на сябе адказнасць і клапаціцца пра сваіх блізкіх, як Віктар Мікалаевіч Лаўнік з вёскі Старая Князеўка. Подробнее
10 лютага прайшло пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Бярэзінскага райвыканкама на чале з намеснікам старшыні У.М. Навіцкім. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры, аддзела адукацыі, спорту і турызму, навучальных устаноў, устаноў аховы здароўя, РАУС, РАНС, органаў апекі і папячыцельства, устаноў культуры, мясцовых прадпрыемстваў і сельсаветаў. На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы за мінулы год, пастаўлены мэты і задачы на гэты. Подробнее
У прыбаўцы па валавай вытворчасці малака, як і ва ўдоі ад каровы, з пачаткам зімовага стойлавага перыяду адкрытае акцыянернае таварыства “Бярэзінскі”, якое на працягу многіх гадоў узначальвае Мікалай Пятровіч Грынкевіч, пачало паказваць бліскучыя вынікі. Тэмпы росту прадукцыі ад каровы кожныя суткі дасягалі каля двух з паловай кілаграмаў. Подробнее
Пад такой патрыятычнай назвай традыцыйна напярэдадні дня ўсіх закаханых Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі наладжвае акцыю для юнакоў і дзяўчат. Сімвалам яе служаць стылізаваныя чырвоназялёныя сэрцы з надпісам “ За любімую Беларусь!”. Подробнее
У мінулую суботу ў актавай зале ДУА “Пачатковая школа № 1 горада Беразіно” ізноў было шматлюдна. На гэты раз сюды сабраліся знаўцы Правілаў дарожнага руху з ліку вучняў 5–7 класаў з 13ці ўстаноў адукацыі раёна. Сабраліся яны, каб выбраць самыхсамых эрудзіраваных знаўцаў 11ай алімпіяды па Правілах дарожнага руху. Подробнее