У ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» чатыры прадстаўніцы прыгожай паловы спаборнічалі за званне «Лепшага сацыяльнага работніка». І абсалютна справядлівым будзе сказаць, што выбіралі лепшую з лепшых. Подробнее
Чалавеку, для таго, каб ён быў шчаслівым, не так многа патрэбна. І адзін з кампанентаў шчасця – гэта работа. Згадзіцеся, заўсёды прыемна, калі работа дорыць табе задавальненне, калі твой занятак прыносіць карысць людзям і ты маеш магчымасць штодзённа бачыць вынікі сваёй працы, калі цябе на рабочым месцы акружае надзейны калектыў калегаднадумцаў, калі да таго ж ты атрымліваеш і дастойную зарплату. Дык вось, у Дзмітрыя Мікалевіча Мірановіча ўсё гэта ёсць. А ў дадатак да ўсяго ён займаецца выпускам унікальнай прадукцыі, якую не вырабляюць больш нідзе не толькі ў Беларусі, а ў цэлым у краінах СНД. І хоць называецца спецыяльнасць Д.М. Мірановіча даволі будзённа – асфальтабетоншчык, роўных яму і яго калегам па працы знайсці вельмі складана. Подробнее
Генадзь Рыгоравіч Жаўняровіч з тых працаўнікоў, у якіх ні адзін год не абыходзіцца без узнагарод за працу. У яго асабістай скарбонцы нямала грамат і падзяк ад Бярэзінскай ЖКГ, райвыканкама, Міністэрства жыллёвакамунальнай гаспадаркі, яго прозвішча ўжо занесена ў гісторыю раённай Дошкі гонару, на Дошцы гонару свайго прадпрыемства ён таксама далёка не навічок. Подробнее
Прафесійнай удачай сярод педагогаў лічыцца знайсці вучня, які б змог у поўнай меры раскрыць і паказаць усяму свету талент свайго педагога. Не ўсім шчасціць яго знайсці, аднак сустракаюцца ў нашым раёне ўдачлівыя педагогі, якія кожны год заяўляюць аб сабе перамогамі школьнікаў на прадметных алімпіядах розных узроўняў. Размова ідзе пра Іну Уладзіміраўну Цыбулька. Подробнее
Закрытае акцыянернае таварыства “Клявіца” можна смела назваць сапраўдным цэхам раёна па вырошчванні свініны. Колькі людзей з’яўляюцца спажыўцамі яго прадукцыі і палічыць немагчыма. І кожны спецыяліст на сваім рабочым месцы ўносіць дастойны ўклад у агульную скарбонку поспехаў калектыву. Сярод іх і аператар па адкорме свіней Людміла Фёдараўна Жорава. Трапіла яна сюды 12 гадоў таму назад. Спачатку думала, што ненадоўга. Праз які час і сапраўды паспрабавала перакваліфікавацца ў будаўнікі – была тынкоўшчыцай, але потым усё ж зноў вярнулася да сваіх парсючкоў. Подробнее
Cяргей Аляксандравіч Сакалоўскі працуе лесніком майстарскага ўчастка №1 ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”. Ён адказвае за парадак у лясных угоддзях на плошчы ў 1200 гектараў. Шчыруе на лесасеках у Баравіно, Ляжыне, Лагах, Клёнаўцы, Котаве. Подробнее
Калі вы юрыдычная асоба, то вам вельмі пашанцавала, таму што ў аддзеле карпаратыўнага бізнесу «Беларусбанка» вас сустрэне лепшы з лепшых работнікаў у сваёй сферы – галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага бізнесу Вольга Анатольеўна Ждановіч. Подробнее
Кажуць, мы мяркуем, а жыццё нярэдка распараджаецца пасвойму. Хіба думала дзяўчына з Мінскага раёна, якая марыла паступіць у Магілёўскі інстытут харчавання і, не ажыццявіўшы сваю мару адразу пасля школы, дзеля яе набліжэння адправілася ў Слуцкае вучылішча набываць прафесію майстрасырароба, што лёс выпадкова прывядзе яе ў Беразіно. Прывядзе не проста на практыку на мясцовы сыраробны завод, а дзеля таго, каб яна тут сустрэла каханне, стварыла сям’ю, вырасціла дзяцей, дасягнула высокага майстэрства ў сваёй прафесіі, набыла вялікі аўтарытэт сярод калег. Подробнее
На хлебазавод (цяпер аддзел прамысловасці Бярэзінскага раённага спажыўтаварыства) Ала Фёдараўна Саскавец прыйшла амаль адразу пасля заканчэння школы. Подробнее
Без каго не абыходзіцца ніводнае раённае мерапрыемства? Хто заўсёды працуе на святах і акцыях, забяспечваючы музычнае афармленне мерапрыемства? Чый аксамітавы голас упрыгожвае ўпадабаны большасцю бярэзінцаў народны вакальны ансамбль “Рэтра”? Ды і чые кулінарныя парады прыемна здзівяць самага вопытнага шэф-повара? Адказ на ўсе гэтыя пытанні дакладна ведаюць не толькі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, дзе вось ужо 15 гадоў працуе гэты чалавек, але і ўсе без выключэння раённыя работнікі культуры: размова ідзе пра акампаніятара Дзмітрыя Мікалаевіча Барысёнка. Подробнее