Нагодай для чарговага Дня аховы працы, якія кожны месяц праводзяцца на базе той ці іншай арганізацыі раёна, на гэты раз стаў Міжнародны дзень аховы працы. Базай жа для практычнай часткі мерапрыемства былі вызначаны ўстановы адукацыі – Бярэзінская гімназія і дзіцячаюнацкая спартыўная школа. Подробнее
Человек много сил вкладывает в обустройство дома, чтобы сделать его идеальным для себя. И, как это не удивительно, у каждого жилища со временем появляется свой характер. Есть дома вежливые и строгие, холодные и грустные, а есть и такие, как у семьи Светланы Васильевны и Ивана Ивановича Шик из деревни Любушаны – радушные и светлые, наполненные домашним уютом и семейным теплом. Подробнее
Дванаццатага мая адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. І ў гэта свята хочацца пагаварыць аб лепшых з лепшых у Бярэзінскай установе аховы здароўя. Подробнее
Вялікая Айчынная вайна скончылася 71 год таму назад, але зараз яна не толькі гісторыя, яна ўсё яшчэ жыве ў cэрцах людзей і іх успамінах, якія часам страшнейсамых эфектных баявых сцэн у фільмах, таму што гэта не пастаноўка, і перазняць няўдалыя сцэны немагчыма. Чатыры гады вайны назаўсёды перакрэслілі жыццёТаццяны Фамінічны Шык, пакінуўшы ў душы незагойную рану. Подробнее
Камунікабельная, уважлівая, ветлівая, з прыемнай усмешкай і шэрагам паслуг – гэта ўсё пра яе – Ірыну Мікалаеўну Цяляк. Шлях да пасады начальніка паштовагааддзялення аграгарадка Пагост, якім яна працуе з кастрычніка 2014 года, быў доўгім і няпростым. Подробнее
Выклік патрэбнага нумара абанента пры дапамозе тэлефаністкі, вялікая антэна на даху дома, якая перадае 23 каналы тэлепраграм, адсутнасцьрадыёперадач з-за абрыву проваду. Гэтыя праблемы нашага жыцця сталі такімі архаічнымі за апошнія дзесяцігоддзі, што ўзгадваюцца як нейкая дзіўнаяі незразумелая даўніна. Сёння, пры развіцці новых інавацыйных тэхналогій, мы ўступілі ў новую эру сувязі, якая пазбавіла межаў і адлегласцей і зкожным годам робіць нас не толькі спажыўцом, але і асяродкам інфармацыі. Правадніком усіх названых навацый на Бярэзіншчыне з’яўляецца вузел электрычнай сувязі. Сёння, напярэдадні прафесійнага свята сувязістаў, аб рабоце гэтага калектыву гутарым з яго кіраўніком Леанідам Рыгоравічам Казаком. Подробнее
Сёлета 1 ліпеня ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Данілавіч Абрамовіч будзе адзначаць свой 91-ы дзень нараджэння. Подробнее
Для гэтых жанчын паняцця “няма часу і здароўя для заняткаў спортам” не існуе, бо яны ведаюць, што спорт – і ёсць здароўе. І сваім прыкладам актыўнага і здаровага ладу жыцця даказваюць ісціну апошняга выказвання. Правядзенне спартыўных спаборніцтваў стала для іх ужо традыцыяй. Вось і не так даўно члены аб’яднання “Сустрэча” з ліку ветэранаў працы сабраліся на чарговае падобнае мерапрыемства ў фізкультурнааздараўленчым цэнтры “Лазурный”. Прыйшлі сюды з унукамі, каб і іх зацікавіць запалам спаборніцтваў. Атрымалася, такім чынам, штосьці накшталт праграмы “Бабуля і я – спартыўная сям’я”. Подробнее
Праца кожнага ў калектыве, побач з калегамі, навідавоку. А ці шмат мы ведаем пра захапленні і здольнасці, пра творчыя таленты тых, хто штодзень побач Подробнее
Гартаю старонкі роднай газеты за даўнія 30ыя гады: яна, як і вялікая сацыялістычная дзяржава, толькітолькі створана і жыве новымі памкненнямі, энтузіязмам, будаўніцтвам новага ладу жыцця. І хаця не ўсё на тым цярністым шляху было проста і правільна, як мы ведаем гэта з сённяшніх падручнікаў, людзі свята верылі ў новыя ідэалы, а газета адлюстроўвала ў поўнай меры той рэвалюцыйны дух. Гартаем старонкі разам, чытаем, пранікаемся... Подробнее