7 апреля исполнится ровно год как Владимир Анатольевич Леньков возглавил коммунальное унитарное предприятие «Березинский районный комбинат бытового обслуживания». Возглавил в непростое для организации время, когда пришлось закрывать обувной цех, сокращать специалистов и переквалифицировать тех работников обувного цеха, кто остался на производстве. Подробнее
Сёння пытанні жыллёвакамунальнай гаспадаркі на слыху ва ўсёй краіне, што звязана з нядаўнімі новаўвядзеннямі ў гэтай сферы і аплатай за жыллёвакамунальныя паслугі. Подробнее
Дэлегацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці вітаў у мінулую пятніцу горад Салігорск. Тут праходзіла ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні людзей, якім сёлета прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Міншчыны”. Подробнее
-Злёт перадавікоў, падкрэсліваў, перш чым уручыць узнагароды пераможцам спаборніцтва, старшыня раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічаў, заўсёды важная падзея. Бо мы адзначаем і аддаём даніну павагі прафесіяналізму, адданасці справе людзей, ад якіх залежыць умацаванне эканомікі Бярэзіншчыны. Подробнее
Ніколі не была без сухіх дроў, падпалка заўсёды каля печы ляжыць, па дзве каровы раней трымалі, разжываліся як маглі, пачалі размову з гаспадыняй дома Таццянай Адамаўнай. – Іван з маладосці ўдалы ў працы быў, старанны. Вось мой бацька на яго і пазайздросціў, а таго не ведаў, што ён за мной бегае. Так і пажаніліся. Подробнее
Багатым, насычаным жыццём жыве Аляксей Цэдрык. Звычайны вясковы хлопец з Любушан яшчэ са школьных гадоў цікавіўся тэхнікай. Бывала ўбачыць выпадковы трактар і адразу забірае яго ў палон сваіх дапытлівых вачэй. У той час, мабыць, не было ў яго большага жадання, як самастойна паруліць гэтай сталёвай армадай. Менавіта такім і ўяўляўся яму звычайны «Беларус», з якім даўно на «ты». А калі ўпершыню адчуў асалоду ваджэння трактара, тое, як магутная тэхніка паслухмяна падпарадкоўваецца яму, вырашыў прысвяціць сябе справе сельскага механізатара. I вось ужо на працягу двух дзесяцігоддзяў А. Цэдрык працуе на трактары ў сельскагаспадарчым філіяле «КупаваАгра». Подробнее
Жыццё кожнага маладога чалавека, кожны пражыты ім дзень – гэта штосьці непаўторнае, незабыўнае, новае. І чым больш такіх яркіх і запамінальных дзён у жыцці, якое толькі пачынаецца, тым больш напоўненым становіцца яно. Для шэрагу школьнікаў раёна 15 сакавіка стала сапраўды знакавым, бо менавіта ў гэты святочны дзень – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілася ўручэнне пашпартоў грамадзяніна нашай краіны лепшым вучням раёна. Кожны з іх ужо паспеў вызначыцца сваімі стараннем, дасягненнямі ў вучобе, даследчай дзейнасці, спорце, мастацкай самадзейнасці. Подробнее
Старшага майстра філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” – ДРБУ192 Аляксандра Мікалаевіча Слабко ў Беразіно зараз практычна не знайсці. Менавіта яму давераны ўдзел у будаўніцтве дарогі ў беларускакітайскім індустрыяльным парку “Вялікі камень”. Справа няпростая і адказная, але кіраўніцтва арганізацыі ведае, што справіцца ён з ёй паспяхова. Хаця для вопытнага дарожніка і добрасумленнага працаўніка няма розніцы, дзе выконваць работу. У любым месцы яна будзе якаснай. Подробнее
Старшы лейтэнант Валерый Сяргеевіч Несцяровіч служыць у міліцыі шосты год. Пачынаў з пасады ўчастковага інспектара, а з 1 лістапада 2014 года працуе старшым інспектарам дарожнапатрульнай службы аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС. Подробнее
Выхаванцаў трэнера па футболе Бярэзінскай раённай комплекснай дзіцячаюнацкай спартыўнай школы Сяргея Васільевіча Булойчыка традыцыйна сустракаюць са спаборніцтваў з перамогамі. Подробнее