Сапраўднае наваселле для птушак арганізавалі ў дзіцячым садку №2 г. Беразіно. На заклік загадчыцы гэтай дашкольнай дзіцячай установы Галіны Юльянаўны Грыбкоўскай адгукнуліся бацькі дзетак з усіх узроставых груп. Подробнее
У нашым раёне пражывае 41 вязень фашызму, адзін з іх – Сямён Міронавіч Наскавец, жыхар вёскі Шавярнічы. У яго, як і ва ўсіх людзей, якія перажылі тыя страшныя гады, ёсць свая трагічная гісторыя. Подробнее
У чарговы раз упэўніваемся, што нават халоднае надвор’е не становіцца перашкодай для навядзення парадку. У мінулую суботу насуперак пранізваючаму ветру горача было ад работы ў вёсцы Неганічы, дзе прадстаўнікі Бярэзінскага райвыканкама, райсавета і Паплаўскага сельскага Савета высякалі хмызнякі, прыбіралі старыя агароджы і смецце, адным словам, працягвалі вялікую веснавую ўборку, распачатую на тэрыторыі раёна ў сакавіку. Подробнее
Каменнаборскі ФАП стаў лаўрэатам рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2015 год. Подробнее
Адной з першых гаспадарак, якая сёлета прыступіла да пасяўной, з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Першамайскі”. Ужо 30 сакавіка выйшаў на палеткі магутны трактар пад кіраўніцтвам Ігара Рыгоравіча Драздоўскага і засеяў першыя гектары. Подробнее
Прадмесце вёскі Ядліна паўстала перад намі сілуэтам ёмістага парніка пад агародніну на гаспадарчым двары Івана Міхальскага, аднаго з ліку тых нешматлікіх фермераў Бярэзінскага раёна, якія на зары свежых перамен часу, не пабаяўшыся ўскладненняў і цяжкасцей, пачалі ўтвараць новую праслойку сялянства. Вось тут, на падворку, і адбылася размова з гаспадаром, які заклапочана корпаўся, даглядаючы сваё, на першы погляд, небагатае сельскагаспадарчае начынне. Побач, кожны раз, нібы забягаючы наперад, яму імкнулася дапамагчы маладая жвавая жанчына: то падтрымае штонебудзь, то падасць якісьці патрэбны інструмент. Усё гэта выглядала даволі непрымусова і лёгка. Подробнее
Менавіта так сказала пра свайго сына Уладзіміра яго маці Фаіна Мікалаеўна Шумская. Ад двух сыноў і дачушкі гадуюццападрастаюць сямёра ўнукаў і праўнучка, якой ідзе другі гадок. Подробнее
Сям’ёй прынята лічыць крэўных сваякоў, але жыццё даказвае, што на самой справе гэта паняцце нашмат шырэй. Часам абсалютна незнаёмыя раней людзі становяцца самымі блізкімі. Так здарылася і ў сям’і Рымы Максімаўны Паталашка. Подробнее
Жывёлаводы адкрытага акцыянернага таварыства «Бярэзінскі” на фінішы зімоўкі 2016 года па праву ганарацца сваімі справамі на карысць гаспадаркі. Напрыклад, па стане на 15 сакавіка гэтага года ў сярэднім на карову тут было атрымана 12,8 кілаграма малака, што прыкладна на 2,7 кг больш адпаведнага леташняга перыяду. Подробнее
Спіс групы пераможцаў абласнога спаборніцтва працаўнікоў Бярэзінскага раёна па выніках 2015 года ў ліку іншых упрыгожвае прозвішча токара цэха рамонту і тэхнічнага абслугоўвання машыннатрактарнага парка адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Васіля Васільевіча Цюхая. Подробнее