За последние 10 лет, с учетом возросшей мобильности населения, изменились его половозрелая структура, образовательный уровень, занятость и другие характеристики. Получить сведения о происходящих процессах, произвести их измерение возможно лишь путем проведения сплошной переписи. Подробнее
Что видит человек, который зашел в банк оплатить коммунальные услуги, получить пенсию или купить иностранную валюту? Он обводит взглядом помещение, где за компьютерами сидят красивые женщины в униформе и выполняют какие-то операции, непонятные обывателю. Но что происходит на самом деле в месте, где постоянно ведется счет денег, какая ответственность лежит на хрупких плечах работниц и сколько часов они действительно проводят на рабочем месте, рассказали сотрудницы Центра банковских услуг № 401 филиала № 400 – ГОУ ОАО « АСБ Беларусбанк» г. п. Большая Берестовица – Наталья Третьякова и Ольга Радионова. Подробнее
За сваё жыццё мне часта даводзілася сустракацца з многімі настаўнікамі з розных раёнаў Гродзеншчыны. Сярод іх былі і праслаўленыя педагогі з дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. І, калі гутарка заходзіла аб першапачатковай адукацыі, многія з іх ганарліва адказвалі: закончылі “настаўніцкую акадэмію” ў Вялікай Бераставіцы. Думаецца, што аб гэтай “акадэміі” і са старэйшага пакалення мала хто памятае, не гаворачы ўжо пра маладых. Подробнее
30 портфелей с необходимым набором школьно-письменных принадлежностей вручили на Наровлянщине мальчишкам и девчонкам, идущим в первый класс, в рамках благотворительной акции «Собери портфель первокласснику». Подробнее
«Дапамажыце захаваць нашу вёску, якая мае слаўную гісторыю!», – з усёй шчырасцю прасілі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Любанскага раёна жыхары Камуны, нашчадкі тых, хто будаваў яе. Подробнее
открытом акционерном обществе «БВО» по итогам работы за полугодие 2019 года лучшим оператором машинного доения коров названа Ирина КАСПЕРОВИЧ.
Работает она на молочнотоварной ферме «Коммуна». Подробнее
Профсоюзные организации разных уровней Любанского района провели ряд мероприятий по подготовке детей к новому учебному году. Благотворительные акции «Соберем ребенка в школу», «Первый портфель» и др. у общественной организации давно стали традиционными. Подробнее
Традыцыйны ўжо сямейны сельскагаспадарчы конкурс «Уладар сяла» адбыўся ў Слуцку 17 жніўня
Яны сапраўдныя гаспадары, дружныя, кемлівыя, крэатыўныя, майстры на ўсе рукі і… поўныя любові. Гэта нельга не заўважыць, таму што толькі ў сям’і, дзе пануюць згода і любоў, усё атрымліваецца так ладна, як у нашых канкурсантаў.
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу БРСМ «Уладар сяла» ўдзельнічалі пяць сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Журы ацэньвала імправізаваныя падворкі, дзе былі прадстаўлены кулінарныя ўменні і гаспадарчыя дасягненні ўдзельнікаў, артыстычныя і творчыя здольнасці кожнай сям’і ў візітнай картцы, таксама адбыліся конкурсы «Мая разумная сям’я», «Сельская спартыўная эстафета», «Дрывасекі».
Віталі канкурсантаў і гасцей свята члены журы: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава. У журы былі таксама намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ірына Уладзіміраўна Пятровіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ігараўна Гурбо, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Леанідаўна Барысевіч.
Давайце ж знаёміцца з сем’ямі ўдзельнікаў. Першымі на сваім падворку сустракалі гасцей Аляксандр і Наталля Пракаповічы з аграгарадка Заполле са сваімі цудоўнымі сыночкамі Арцёмам і Макарам. Аляксандр працуе трактарыстам, Наталля – заатэхнікам у філіяле «ПСГ «Наша Ніва» мясакамбіната, у хатняй гаспадарцы трымаюць перапёлак. Старэйшы сын Арцём пойдзе ў першы клас. Прыгожымі вершамі на роднай мове віталі гасцей Пракаповічы, а смакаты з іх багатага стала хапіла ўсім жадаючым.
У сям’і Дамарад з аграгарадка Леткаўшчына таксама два сынкі, Уладзіслаў ужо школьнік, Максім яшчэ ходзіць у дзіцячы сад. Тата Яўген – трактарыст, мама Галіна – садавод, працуюць у філіяле «ПСГ» ААТ «Слуцкі мясакамбінат». Самыя смачныя пірагі, піражкі і торт былі на іх падворку – умомант разышліся, а яшчэ садавіна, ну як без іх садаводу.
На падворку сям’і Вайцаховіч з аграгарадка Падлессе ўвесь час былі наведвальнікі, а найбольш – дзеці: ну дзе яшчэ гараджанам пабачыць в’етнамскіх парсючкоў ды трусоў, а яшчэ і пагуляць з імі можна было, пагладзіць – адно задавальненне. А колькі тут было яшчэ цікавага! Медагонка і іншыя пчалярскія прылады, самаробныя печ і арэлі. Узялі з сабой, што маем, усміхаўся гаспадар Мікалай. Ён працуе галоўным энергетыкам СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», жонка Ірына – сакратар у Ленінскім ВПК яслі-сад – сярэдняя школа, дачка Паліна ў 6 класе, а Мікіта сёлета – першаклашка. Мікалай і Ірына дбайныя гаспадары і кулінары адметныя – ніякіх сумненняў. З вялізнай, спецыяльна для печкі зробленай патэльні пачастунак знік уміг. А смак бачкавых агуркоў з мёдам госці падворка ўспомняць не раз.
Такой прыгажосці, якую прадставіла сям’я Бароўка з Гацука, больш было не знайсці. Лялькі ручной работы мамы Наталлі, настаўніцы Гацукоўскай сярэдняй школы, так і хацелася прыціснуць да сябе, як некалі ў дзяцінстве, а вялізная кветка толькі памерамі адрознівалася ад сапраўднай. Сын Даніла, тата Андрэй, вадзіцель СГФ «Крывая града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», дачушкі Паліна і Аліна і мама – усе апранутыя ў імянныя майкі, а ў дзяўчатак мамай пашытыя спаднічкі. Адным словам, сям’я ў вольны час не сумуе, усім знаходзіцца занятак. І без прысмакаў не абышліся гаспадары, пачаставацца было чым.
Сям’я Хвясько з Квасыніч славіцца не толькі працавітасцю: тата Сяргей галоўны аграном СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», мама Ганна брыгадзір паляводчай брыгады, гадуюць траіх дзетак, Уладзіслаў і Маша школьнікі, Лізе 4 гады. Яны актыўныя ўдзельнікі розных конкурсаў. А на падворку – вынікі іх творчай і кулінарна-гаспадарчай дзейнасці: цікавыя вырабы з папяровых трубачак, разнасолы, выпечка і качка смажаная нават. Было чым паласавацца.
Каля кожнага падворка збіраліся гледачы, дзівіліся і нахвальвалі іх гаспадароў. Яны працалюбівыя, дбайныя, руплівыя, дружныя, спраўныя – уладары сяла.
Сем’і спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці, зладжанасці: пілілі і калолі дровы, прышывалі гузікі, збіралі бульбу, праходзілі іншыя выпрабаванні. Пакуль журы напружана працавала – паспрабуй выбраць лепшага з лепшых! – выстаўляла адзнакі за конкурсы, гледачоў радавалі выступленнямі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры Случчыны. Каля месца правядзення конкурсу размясціліся выстаўкі, тэматычныя пляцоўкі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, праводзіў шахматны турнір фізкультурна-спартыўны клуб Слуцкага раёна, працавалі аніматары. Упэўнена, хто трапіў на гэта свята, быў задаволены.
У выніку кожная сям’я была адзначана ў пэўнай намінацыі, усе атрымалі дыпломы, падарункі. А сям’я Пракаповіч – сертыфікат на бясплатную падпіску на газету «Слуцкі край». Ну а пераможцай стала сям’я Вайцаховіч з Падлесся. Яны прадставяць Случчыну на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў сям’і Бароўка, на трэцім – сям’я Хвясько.
Прыемна было назіраць за ўсімі канкурсантамі: як яны адзін аднаго падтрымлівалі, клапаціліся, дапамагалі. І якія ж яны ўсе прыгожыя! З якім замілаваннем глядзяць мамы і таты на дзетак, якімі поглядамі – адзін на аднаго. Поспехаў ім, няхай усё складваецца!
Возможно ли не любить дело, которым занимаешься? Подробнее
Как короткий урок, так и трудовая жизнь пенсионерки из Нисимкович Лидии Трофимовны Хименковой пролетела на одном дыхании, от первого школьного звонка до последнего. Подробнее