СМИ Беларуси Печатные СМИ Петрыкаўскія навіны
Тэматыка публікуемых матэрыялаў на старонках газеты досыць шырокая: вытворчасць і сацыяльная сфера, замалёўкі аб людзях працы і крытычныя матэрыялы рознага характару. Наладжаная прамая сувязь чытача з газетай праз тэматычныя палосы і рубрыкі „Наша пошта“, „Нам пішуць“, „Лісты ў рэдакцыю“, „Адкрыты ліст“, „Нашы кансультацыі“.
Адлюстроўваюцца на старонках матэрыялы па званках „гарачай тэлефоннай лініі“, “прамой лініі” з удзелам кіраўнікоў служб і раённай улады.Нямала месца займаюць публікацыі аб дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання, якія размяшчаюцца пад рубрыкамі „У райвыканкаме“, „На сесіі рай(сель)савета“, „Саветы і жыцце“, „Народны дэпутат“. Папулярныя рубрыкі „Ракурс“, „На тэму выхавання“, „Соцыум“, „На вострую тэму“, “Як жывеш, вёска?», «За дысцыпліну і парадак», «Ахова працы», «За здаровы лад жыцця». Вядзецца на старонках газеты таксама рубрыка «Наша здароўе».