На сёлетняй міжнароднай спецыялізаванай выставе “Хлебная і кандытарская справа-2015” была прадстаўлена прадукцыя вытворчага аддзела райспажыўтаварыства: хлебец “Асаблівы з разынкам” і булка “Здравушка”, якія папоўнілі скарбонку хлебапёкаў двума медалямі — залатым і сярэбраным. Подробнее
У гэтыя апошнія жнівеньскія дзянькі, мабыць, кожная сям’я заклапочана, каб іх дзеці-школьнікі да новага навучальнага года мелі ўсё неабходнае: прымяраюць мінулагоднюю школьную форму, пры неабходнасці — набываюць новую. Па густу выбіраюць абутак, адзенне, канцтавары, школьныя прылады. Подробнее
У ліку першых да важнай справы — сяўбы азімых культур прыступілі працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Подробнее
— Тэндэр па пастаўцы дадзенай тэхнікі выйграла фірма “СВ-машыны”, з якой мы супрацоўнічаем не першы год, — паведаміў галоўны інжынер сельгасарганізацыі Аляксей Пятруша.— Звыш 5 гадоў на палетках гаспадаркі працуе без перабояў збожжаўборачны камбайн, набыццём якога займалася гэтая ж фірма.
Выкарыстанне сучаснай тэхнікі сумесна з маючыміся кормаўборачнымі камбайнамі дазволіць павялічваць колькасць нарыхтаваных кармоў да 2000 т у дзень. Калі ўлічыць, што сёлета неабходна нарыхтаваць яшчэ амаль 70 тыс. т і закласці ў траншэі якасны сілас, то рашэнне кіраўніцтва аб набыцці яшчэ адной адзінкі сельгастэхнікі — апраўданае. Подробнее
Близится осень, а вместе с ней — школьная пора. Учреждения образования проверяют на готовность, а родители собирают учеников к новому учебному году, закупают все необходимое. Несомненно, подготовка к школе — “жаркий” период, особенно если в семье не один школьник. По этому поводу, а также с целью выяснения “что почем” и легко ли найти компромисс между детским “хочу” и родительским “могу”, сотрудники “районки” прошлись с первым заместителем председателя районного потребительского общества Татьяной Акушевич по торговым точкам, где можно приобрести канцелярские товары, школьную форму и обувь. Подробнее
Практычна ўсё лета ва ўстановах адукацыі раёна ішла інтэнсіўная падрыхтоўка да новага навучальнага года. Школы абнаўлялі матэрыяльна-тэхнічную базу, праводзілі планавыя і капітальныя рамонты, добраўпарадкоўвалі прылягаючую тэрыторыю. Спецыяльная камісія, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі раённай улады, начальнік і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, наведвалі ўстановы адукацыі раёна (на здымку — у Жыліцкай СШ) і па ўсіх крытэрыях ацэньвалі іх гатоўнасць да новага навучальнага года. Подробнее
Для ребят лето — это время активного отдыха, когда не нужно ходить в школу, делать уроки. Кто-то купается в речке, кто-то загорает у бабушки в деревне, кто-то читает книги, а кто-то проводит время в летних оздоровительных лагерях, где можно не только весело и с пользой отдохнуть, но и завести новые знакомства, найти новых друзей. Подробнее
На мінулым тыдні карэспандэнты “раёнкі” наведаліся ў СВК “Бераснёўскі”. Поле з налітымі каласамі сустрэла нас цеплынёй і прыемным пахам. На календары — жнівень: жніво падыходзіла да свайго завяршэння. У пэўным сэнсе ішла барацьба за кожнае зярнятка ў полі, бо надвор’е сёлета — неспрыяльнае. Але ж калі за штурваламі збожжауборачнай тэхнікі добрасумленныя людзі, якія добра ведаюць сваю справу, то яна ідзе належным чынам. Тое, што зараз маем з палёў — вынік агульнай працы ўсіх: механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, аграномаў, кіраўнікоў гаспадарак. Подробнее
Аграрыі раёна завяршылі самую адказную кампанію — жніво! Праве-дзена яно было ў вызначаныя тэрміны і на высокім арганізацыйным узроўні. Намалочана 44500 т збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці 32,5 ц/га. Подробнее
Хлебаробы СВК “Калгас “Беларусь” на ўборцы збожжавых выйшлі на фінішную прамую: убрана 1195 га (86%) з агульных 1447 га, намалочана больш за 2856 т збожжа. Ураджайнасць менш, чым у мінулым годзе, таму якасці правядзення ўборачных работ надаецца вялікая ўвага. Нягледзячы на недабор ураджаю, хлебаробы гаспадаркі першымі ў раёне выканалі план пастаўкі збожжа ў лік дзяржзаказу. Кожны дзень на палеткі выходзіць 6 камбайнаў, своечасова дастаўляюць збожжа на ачышчальна-сушыльную гаспадарку 5 аўтамабіляў. Подробнее