Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Кіравец

Всего публикаций: 10
  • Аператары Кіраўшчыны на абласным конкурсе Людміла Сямёнава, Кіравец 48/2015 от 23 июня 2015 23 июня 2015 12:27 Экономика Беларуская

    На мінулым тыдні ў Горках адбыўся чарговы абласны конкурс аператараў машыннага даення кароў. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда. Подробнее

  • Кіраўскай студыі стылю і моды «Гламур» прысвоена званне «Узорны калектыў» Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 48/2015 от 23 июня 2015 23 июня 2015 12:20 Культура Беларуская

    Відовішчным, маляўнічым і незвычайна прыгожым стаў канцэрт, прысвечаны прысваенню студыі стылю і моды “Гламур” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі звання “Узорны калектыў”. Здаецца, на канцэртнай сцэне РДК яшчэ не было адначасова такога буйства фарбаў і бляску, таленавітасці і майстэрства педагогаў спалучаць неспалучаемае, бачыць прыгожае ў простым. Подробнее

  • Імкнуцца нарыхтаваць кармоў з запасам Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 47/2015 от 19 июня 2015 19 июня 2015 10:52 Экономика Беларуская

    Важны фактар якасці кармоў, на які ў гаспадарцы робяць стаўку — трамбоўка сянажнай масы. Усе траншэі для закладкі сенажу былі загадзя падрыхтаваны, тэхніка, занятая зараз на трамбоўцы, не выязджае за межы ям, каб не забруджваць кармы Подробнее

  • З прыгожай ўсмешкай пацыента Людміла Сямёнава, Кіравец 47/2015 от 19 июня 2015 19 июня 2015 10:42 Здоровье Беларуская

    У якасці ўрача-стаматолага прыйшла на работу ў райбальніцу малады спецыяліст Любоў Маласава. Подробнее

  • Дзеля высокіх надояў і прываг Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 45/2015 от 12 июня 2015 12 июня 2015 08:56 Экономика Беларуская

    Перад працаўнікамі СВК “Калгас “Ніва” пастаўлена важнейшая задача — пад поўную патрэбу забяспечыць кармамі амаль 4000 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1210 — дойны статак. З кожным годам пагалоўе грамадскага статка павялічваецца, узрастае і патрэбнасць у кармах, прычым высокай якасці, бо ад гэтага напрамую залежаць надоі і прывагі БРЖ, а гэта — грошы на дастойную зарплату працаўнікам і стабільнасць сельгаскааператыва.

    Пры значнай колькасці пагалоўя БРЖ, напружаных планах і разліках на павелічэнне вытворчасці малака і мяса корманарыхтоўка ў сельгаскааператыве з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у рабоце.

    Для таго, каб зімова-стойлавы перыяд прайшоў без збояў, ніваўцам неабходна нарыхтаваць 1200 т сена, закласці 15500 т сенажу, 24500 т сіласу і 4750 т зернефуражу. Зараз, пакуль дазваляе надвор’е, пачалі нарыхтоўку сена. Назапасіць яго плануецца не менш, чым было ў мінулую зімоўку, каб хапіла і грамадскаму статку, і жывёле насельніцтва: па 2 тоны на карову плануецца выдзяляць яго лю-дзям, якія здаюць цялят у гаспадарку.

    Корманарыхтоўчыя работы ў “Ніве” арганізаваны ў адзін бесперапынны і дасканала наладжаны канвеер: косяць траву, не дапускаючы яе пераспявання, пакідаюць для правяльвання ў валках, здрабняюць, дастаўляюць зялёнку ў сянажную траншэю і трамбуюць яе кругласутачна. Балазе, “зялёнае жніво” гаспадарка сустрэла ў поўным тэхнічным узбраенні: 6 трактароў задзейнічаны на касьбе траў, 1 займаецца іх варушэннем, 3 корманарыхтоўчыя камбайны здрабняюць зялёную масу і 8 адзінак тэхнікі адвозяць яе да сянажных траншэй.

    Належным чынам клапоцяцца ніваўцы і аб захаванасці нарыхтаваных кармоў: усе маючыеся ў гаспадарцы сянажныя ямы былі загадзя прадэзінфікаваны, заасфальтаваны пад’язныя шляхі да іх. Закладка сенажу вядзецца пад строгім кантролем адказных спецыялістаў, што дазваляе праводзіць работы з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў. Тэхніка, якая выкарыстоўваецца для трамбоўкі, аснашчана GPS-навігатарамі, а гэта значыць, што ў любы момант можна адсачыць, колькі, калі і як працаваў трактар на дадзеным участку. Для нарыхтоўкі сена і сенажу ў гаспадарцы выкарыстоўваюць сучасны шматфункцыянальны нямецкі прэс-падборшчык, з яго дапамогай частку кармоў захоўваюць з выкарыстаннем плёнкі.

    Як адзначыў у размове старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк, задачы перад іх гаспадаркай стаяць значныя, і для іх выканання аднаго жадання мала, неабходна адказная і зладжаная работа ўсяго калектыву. І такая згуртаваная каманда, на думку кіраўніка «Нівы», у іх зараз сфарміравалася: многія ў гэтай мясцовасці нарадзіліся, выраслі і працуюць на сваёй зямлі самааддана, з душой.

    У складзе корманарыхтоўчага атрада шчыруюць вопытныя і старанныя механізатары Сяргей Лебедзеў, Уладзімір Лукановіч, Міхаіл Рымараў, Генадзь Макаронак, Сяргей Гушчын, Алег Стальмакоў, Андрэй Храпянкоў, Аляксей Сямёнаў і многія іншыя.

    З першымі промнямі сонца ў гаспадарцы пачынаюцца корманарыхтоўчыя работы, якія працягваюцца ўвесь светлавы дзень. У сваю чаргу, і кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб стварэнні належных умоў працы для механізатараў і вадзіцеляў: усе забеспячаны гарачым харчаваннем — абеды дастаўляюцца прама на зялёныя палеткі. Добрым стымулам для падтрымання высокага тэмпу і якасці работ сталі распрацаваныя ўмовы аплаты працы і прэміравання, а таксама працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.

    Людміла СЯМЁНАВА.

    Фота 

    Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее

  • Ліцэйскі студатрад — на добраўпарадкаванні Алена ОСІПАВА, Кіравец 45/2015 от 12 июня 2015 12 июня 2015 08:53 Общество Беларуская

    У адпаведнасці з планам-заданнем па працаўладкаванні моладзі ў летні перыяд, даведзеным нашаму раёну аблвыканкамам, на прадпрыемствах горада і ў сельгасарганізацыях мяркуецца заняць 350 юнакоў і дзяўчат.

    Ужо заключаны дагаворы на летнюю занятасць 16 студатрадаў, у састаў якіх уваходзяць 208 чалавек.

    Працоўную дзейнасць ужо ажыццяўляюць атрады, якія сфарміраваны з ліку навучэнцаў ліцэя №15 і задзейнічаны ў ДРБУ-197 (на здымках) і ў сваёй установе. Рабяты займаюцца добраўпарадкаваннем прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў, выдаленнем кустоўя. Таксама юнакі і дзяўчаты працуюць у пладовым садзе ліцэя №15, даглядаюць за расадай, праполваюць пасевы агародніны.

    Некалькі атрадаў будуць заняты падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур у СВК “Калгас “Ніва”, “Добасна-агра”, “Калгас “Беларусь”, КСУП “Жылічы”, з якімі таксама ўжо заключаны дагаворы на ажыццяўленне работ.

    З вучняў СШ №1 і гімназіі горада створаны два атрады, якія будуць працаваць ва УКП “Жылкамгас” на добраўпарадкаванні горада.

    Алена ОСІПАВА,

    першы сакратар райкама ГА «БРСМ». Подробнее

  • Прызнаны лепшымі ў вобласці Людміла Сямёнава, Кіравец 44/2015 от 09 июня 2015 09 июня 2015 15:19 Общество Беларуская

    Прыемную навіну атрымалі днямі ў Чыгірынцы: па выніках агляду-конкурсу за 2014 год сельгасфіліялу прысуджана 1-е месца з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Магілёўскай вобласці па ахове працы”, з уручэннем дыплома і грашовай прэміі ў памеры 300 б.в. Подробнее

  • О без вести пропавших скажем слово! Татьяна БОРОДИНА, Кіравец 44/2015 от 09 июня 2015 09 июня 2015 15:15 Общество Русский

    Семь десятилетий, которые прошли после победы советского народа над немецко-фашистскими захватчиками, — не малый срок: не одно поколение сменилось за это время, не одно важное событие тревожило сердца наших людей. Но, несмотря на это, не стерлись с памяти людской трагические годы Великой Отечественной войны. 

    Мы, представители послевоенных поколений, не забываем и никогда не забудем о тех, кто отдал свою жизнь за мирное небо над нашей страной, за нашу свободу. Для их, героев войны, слова “патриотизм”, “доблесть”, “честь”, “гражданский долг” имели глубокий смысл. Они бесстрашно боролись за Родину, за счастье своих родных и близких до последней капли крови, до прощального удара сердца. И победили! Подробнее

  • Кладуцца травы ў пракосы Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 42/2015 от 02 июня 2015 02 июня 2015 09:14 Экономика Беларуская

    Ажыўлена зараз на сенажацях раёна — распачалася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на ўчарашні дзень травы скошаны больш чым на 931 га, што складае 8% ад запланаванага, нарыхтавана 101 т Подробнее

  • Званок апошні кліча ў далягляд… Наталля Хадакова, Кіравец 42/2015 от 02 июня 2015 02 июня 2015 09:09 Общество Беларуская

    30 мая ва ўсіх установах адукацыі рэспублікі празвінеў апошні школьны званок. На ўрачыстых лінейках прагучалі словы ўдзячнасці настаўнікам, бацькам і вучням. На пачэсных месцах — галоўныя віноўнікі свята — адзінаццацікласнікі, якія апошні раз у якасці вучняў слухалі лірычнае гучанне школьнага званка. Безумоўна, кожны з выпускнікоў захавае ў памяці гэты святочны і ўрачысты момант, бо школьныя гады пакідаюць самыя светлыя і шчымлівыя ўспаміны ў жыцці кожнага з нас.  Подробнее