Маляўнічым, яркім і прыгожым святам стаў раённы фестываль “Парад парасонаў-2015”, які прайшоў на сцэне раённага Дома культуры. Чаму быў абраны менавіта парасон у якасці галоўнага атрыбута фестывалю? А таму, што гэта, бадай, самая папулярная рэч, якой карыстаюцца людзі розных нацыянальнасцей і ўзростаў. Парасон сёння — не толькі сродак абароны ад дажджу ці спякотнага сонца, але і аксэсуар, які можа расказаць аб узроўні жыцця яго ўладальніка, яго настроі, стаўленні да свету. Парасон можа быць легкадумным, строгім, элегантным, просценькім, але, падчас дажджу — такім неабходным… Подробнее
Вельмі насычанай і пазнавальнай для кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый раёна была праграма раённага семінара, які адбыўся на мінулым тыдні, у чацвер: на ім былі разгледжаны вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 4 месяцы бягучага года, у тым ліку за красавік, з выездам на аб’екты СВК “Калгас “Ніва”, і дэталёва, грунтоўна, з запрашэннем вучоных, на базе райаграпрамтэхзабеспячэння былі абмеркаваны пытанні гатоўнасці сельгасарганізацый раёна да правядзення нарыхтоўкі кармоў-2015. У рабоце гэтай часткі семінара прынялі ўдзел адказны па Кіраўскім раёне за нарыхтоўку кармоў, намеснік начальніка аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Брычкоў, дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу Якаў Яроцкі, начальнік аддзела кормавытворчасці, кармавых дабавак і біяпрадуктаў РУП “НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі” Аляксандр Зіновенка. Подробнее
Да Міжнароднага дня музеяў быў прымеркаваны суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля, помніка архітэктуры ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў. Подробнее
У хуткім часе колькасць шматпавярховак у нашым горадзе папоўніцца яшчэ адной: напрыканцы чэрвеня плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю 60-кватэрнага кааператыўнага дома па вул.Арлоўскага. Подробнее
Шырокім фронтам працягваюцца палявыя работы ў самай буйной гаспадарцы раёна — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: гэта сяўба кукурузы, высадка капусты, хімічная апрацоўка пасеваў шматгадовых культур ад шкоднікаў і пустазелля, падрыхтоўка глебы пад паўторную сяўбу аднагадовых культур на корм жывёле. У бягучым годзе рассветаўцам неабходна было засеяць збожжавымі і зернебабовымі культурамі 1535 га. У сувязі з тым, што некаторыя ўчасткі азімых пшаніцы і рапсу былі пашкоджаны з-за неспрыяльных пагодных умоў у зімова-веснавы перыяд, павялічыліся аб’ёмы работ. Подробнее
Нараджэнне дзіцяці – вялікая радасць, а ў сям’і Булачкіных яна памножана ўтрая. Праўда, і клопаты таксама памножаныя, але ж маладыя бацькі з вялікай адказнасцю паставіліся спачатку да нараджэння, а потым – і да выхавання сыноў, таму складанасці іх не засмучаюць. Подробнее
Прыемная навіна прыйшла днямі ў наш раён: адразу два нашы землякі ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі” — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Баніфацьевіч Пад’ялоўскі і старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Уладзіміравіч Рыняк. Подробнее
З працоўным запалам, пры актыўным удзеле жыхароў раёна прайшоў на Кіраўшчыне рэспубліканскі суботнік. Ён быў прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі, Года моладзі. Подробнее
Так называецца кніга, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
Фестиваль «Фламинго-2015» впервые прошел в районном Доме культуры 1 апреля. В рамках фестиваля был проведен конкурс авангардной моды, который собрал участников со всего района. Было принято 27 заявок, что очень порадовало организаторов. Подробнее