З 28 сакавіка па 4 красавіка бягучага года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне праведзена дабрачынная акцыя, прысвечаная 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Усе жадаючыя прымалі ўдзел у высадцы дрэўцаў у гонар воінаў-вызваліцеляў, дзякуючы подзвігу якіх Беларусь вось ужо 70 гадоў з’яўляецца мірнай і незалежнай краінай. Подробнее
Амаль два дзесяцігоддзі звязваюць сяброўскія ўзаемаадносіны наш Кіраўскі раён і Белгародскі раён Расійскай Федэрацыі. Гэты час умясціў шмат дзелавых і сяброўскіх сустрэч, абмен дэлегацыямі, сумесныя святы, дзіцячы адпачынак падчас летніх канікулаў у абодвух рэгіёнах і г.д. Подробнее
У раёне распачалася сяўба ранніх збожжавых культур. У ліку першых да гэтай адказнай справы прыступілі хлебаробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У сераду карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на яго палетках і пацікавіліся не толькі ходам пасяўной кампаніі, але і ўсіх веснавых палявых работ, якія тут ідуць поўным ходам. Подробнее
Усталяваўшаеся цёплае надвор’е садзейнічае хуткаму падсыханню палёў, а каб не ўпусціць спрыяльныя тэрміны, неабходна арганізавана наладзіць увесь комплекс палявых работ. Па-першае, захаваць вільгаць у глебе і ажыццявіць падкормку пасеваў, падрыхтаваць палеткі да яравой сяўбы. Усе гэтыя работы належным чынам вядуцца ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Подробнее
У юбілейны год Вялікай Перамогі ад-значае свой слаўны юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Куцілкін. Сёння гэтаму добра вядомаму і паважанаму ў раёне чалавеку спаўняецца 90 гадоў. Подробнее
Калектыў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2014 год у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”, а ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса” яму прысуджана другое месца. Подробнее
Сваім канстытутацыйным правам на працу трактарыст-машыніст СВК “Ка-лгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў карыстаецца з задавальненнем. А сведчанне таму — высокія ўзнагароды: медаль “За працоўныя заслугі”, якую ён атрымаў у 2004 годзе, ордэн Пашаны: яго механізатар быў удастоены ў 2013 годзе. Подробнее
За шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, удзел у грамадскай дзейнасці раёна ветэрану працы, былому старшыні СВК “Чырвоны баец”, заслужанаму, аўтарытэтнаму ў раёне, вобласці, рэспубліцы чалавеку — Аляксандру Серакову прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”. Подробнее
За шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, удзел у грамадскай дзейнасці раёна ветэрану працы, былому старшыні СВК “Чырвоны баец”, заслужанаму, аўтарытэтнаму ў раёне, вобласці, рэспубліцы чалавеку — Аляксандру Серакову прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”. Подробнее