Кожны пагодны дзень і руплівая праца набліжаюць аграрыяў да завяршэння жніва. Яны аддаюць усе свае сілы, вопыт і прафесіяналізм, каб убраць вырашчанае без страт. Подробнее
“Будуем — значыць развіваемся!” — гэты слоган на адным з бігбордаў па вул.Гагарына нашага горада робіць яркі акцэнт на значнасці і стваральнай ролі прафесіі будаўніка. Подробнее
Прыгожае аблічча населенага пункта — гэта агульная справа, так вырашылі жыхары аг.Жылічы, і ўсе разам у мінулую пятніцу выйшлі на дабрачынную акцыю па навядзенні чысціні і парадаку. Подробнее
Як і ў цэлым па вобласці, у сваю завяршальную фазу ўступіла жніво на Кіраўшчыне. Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў раёне ўбраны збожжавыя і зернебабовыя культуры на 10693 га аль-бо 77%, намалочана 35758 т збожжа. Няўстойлівае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: яны самааддана шчыруюць, каб не страціць на палях тое, што вырашчана такімі значнымі намаганнямі. Подробнее
На гэтым тыдні ў аўторак першым у раёне экіпажам збожжа-ўборачнага камбайна, які дасягнуў тысячнага рубяжа па намалотах, стаў экіпаж у саставе Івана Салановіча і Івана Багеля з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Подробнее
Аб’екты СГФ “Чыгірынка” былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязной нарады з прадпрыемствамі нафтапрадуктазабеспячэння ВА “Беларуснафта” ў галіне аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі па выніках работы за І паўгоддзе бягучага года. Удзел у нарадзе прымалі в.а. генеральнага дырэктара ВА “Беларуснафта” Уладзімір Гошкіс, дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўабланафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, галоўныя інжынеры, кіраўнікі службаў аховы працы, старшыні прафкамаў прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячэння. Подробнее
Для студэнцкай і навучэнцкай моладзі летняя пара звязана не толькі з актыўным адпачынкам: дзеля садзейнічання рэалізацыі правоў юнакоў і дзяўчат на працу ствараюцца разнастайныя экалагічныя, будаўнічыя і студэнцкія атрады. Удзел у іх дазваляе рабятам назапасіць сур’ёзны працоўны вопыт, адчуць разуменне таго, што іх пасільная праца прыносіць карысць, атрымаць першыя ўласна заробленыя грошы, знайсці новых сяброў. Подробнее
Гарачая пара зараз на хлебных палетках: ні адной хвіліны не прастайваюць камбайны, не прыпыняецца рух аўтамабіляў, якія спяшаюцца з поўнымі кузавамі залацістага збожжа, не сціхае гул на збожжатаках — ідзе жніво! Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў пажарнай службы аб укладзе супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у забеспячэнне пажарнай бяспекі жыхароў раёна расказаў начальнік РАНС Міхаіл КАРАНКЕВІЧ Подробнее
Аграрыі раёна распачалі самую адказную кампанію — уборку вырашчанага ўраджаю. Галоўнае падчас жніва — без страт, якасна і ў вызначаныя тэрміны ўбраць збожжавыя і зернебабовыя культуры. Подробнее