Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Бярэзінская панарама

Всего публикаций: 10
  • На базе турыстычнага цэнтра «Юнацтва» ў вёсцы Жорнаўка стартуе раённы злёт турыстаў Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 45 от 20 июня 2018 19 июня 2018 12:23 ОбществоСпорт Беларуская

    22 чэрвеня, у пятніцу, на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў вёсцы Жорнаўка, стартуе раённы злёт турыстаў. Тры дні аматараў здаровага і карыснага адпачынку на свежым паветры з розных арганізацый і ўстаноў раёна чакае насычаная культурная і спартыўная праграма. Яна складаецца не толькі з даўно вядомых і ўпадабаных бярэзінскімі турыстамі выпрабаванняў “Візітоўка”, камандных гульняў па валейболе, міні-футболе, але і спаборніцтваў па пешым, водным, веласіпедным турызме і трыятлоне. Подробнее

  • На Бярэзіншчыне ўшанавалі лідараў корманарыхтоўчай кампаніі Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 45 от 20 июня 2018 19 июня 2018 12:12 ОбществоСад и огород Беларуская

    Вясёлы і залівісты “спеў” гармоніка можна было пачуць на мехдварах некаторых гаспадарак у панядзелак, 18 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень старшыня раённага камітэта прафсаюза АПК Валянціна Анатольеўна Козел, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Валянцінаўна Бурая і знакаміты бярэзінскі музыка Міхаіл Аляксандравіч Папруга адправіліся ў названыя гаспадаркі, каб ва ўрачыстых абставінах ушанаваць лідараў корманарыхтоўчай кампаніі. Подробнее

  • Выстава архіўных фотаздымкаў “Міншчына: учора, сёння і заўтра” працуе ў Бярэзінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 44 от 16 июня 2018 19 июня 2018 09:15 Культура Беларуская

    У рамках Года малой радзімы і з нагоды 80-годдзя Мінскай вобласці на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі 5 чэрвеня адкрылася выстава архіўных фотаздымкаў “Міншчына: учора, сёння і заўтра”. Арганізатары яе – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама і Бярэзінская раённая цэнтральная бібліятэка. Подробнее

  • Аб сітуацыі з кармамі ў Бярэзінскім раёне Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 43 от 13 июня 2018 12 июня 2018 11:32 Сад и огород Беларуская

    Па прагнозе сіноптыкаў, на наступную дэкаду на Бярэзіншчыну дождж можа “завітаць” (гэта ж усяго прагноз!) толькі ў наступную сераду, 20 чэрвеня. Такім чынам, наступіўшая засуха прадоўжыцца больш за месяц. І яна ў значнай ступені адмоўна паўплывае як на корманарыхтоўку, так і на развіццё будучага ўраджаю ўвогуле ў раёне. Подробнее

  • В Березинском районе определили победителя соревнований санитарных дружин Милана ТРЕПЕНОК., Бярэзінская панарама 43 от 13 июня 2018 12 июня 2018 11:30 Общество Русский

    В пятницу на городском стадионе с самого утра было шумно от людей в камуфляжной форме и белых косынках. Собрались они тут в рабочий день на районные соревнования санитарных дружин, которые проходят согласно Плану основных мероприятий по подготовке органов управления и сил Березинского районного звена Минской областной подсистемы государственной системы предупреждения и ликвидации чрезвычайных ситуаций и гражданской обороны на 2018 год. Подробнее

  • Бярэзінцы — у ліку пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай акцыі праектаў «Экасвет» Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 43 от 13 июня 2018 12 июня 2018 11:25 Природа и экология Беларуская

    Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі праектаў «Экасвет». Сярод пераможцаў – і бярэзінцы. Творчыя работы вучняў устаноў адукацыі нашага раёна ў намінацыях “Сад маіх продкаў”, “Зялёная планета”, “Захаваем рэдкіх насякомых” атрымалі высокую ацэнку журы і былі адзначаны дыпломамі другой ступені. Подробнее

  • Корманарыхтоўка ў гаспадарках Бярэзіншчыны Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 42 от 08 июня 2018 08 июня 2018 12:52 КультураОбщество Беларуская

    Нам вельмі патрэбны дождж. За апошні месяц мы, лічы, так і не бачылі гэтай дабратворнай вільгаці з нябёсаў. А куды ж без яе аграрыю ці таму ж агародніку. Што можа вырасці на сухой зямельцы? Палеткі – не градка, якую можна паліць з вядра. Яны выгараюць пад промнямі сонца, значна зніжаючы віды на багаты будучы ўраджай.

    Таму і спяшаюцца работнікі палёў як мага больш эфектыўна і аператыўна весці нарыхтоўку кармоў, пакуль травастой не страціў сваёй сілы. Барацьба ідзе сапраўды за кожную тону сакавітага корму. Па інфармацыі райсельгасхарчу на 7 чэрвеня было ўбрана 9572 гектары траў першага ўкосу. Прычым, пяць гаспадарак — сельгасфіліял “Ома”, а таксама ААТ “Брадзец”, “Першамайскі”, “Бярэзінскі” і “Месціна” ўжо перакрылі першапачатковы план іх уборкі. У цэлым па раёне кармы нарыхтаваны з 93 працэнтаў траў першага ўкосу. Подробнее

  • Тут жыве шчасце Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 42 от 08 июня 2018 08 июня 2018 12:50 Культура Беларуская

    — Вядома ж, працы хапае, — зазначаюць Кацярына і Пётр. – Але яна ў радасць кожнаму члену сям’і. Бо мы ж будуем сваё сямейнае гняздзечка, аб якім даўно марылі.

    …Калі б мяне папрасілі ахарактарызаваць гэтую сям’ю некалькімі эпітэтамі, я сказала б — дружныя і згуртаваныя. Смеляковы ўсё робяць разам і дружна. Усе святы адзначаюцца ў сям’і, выхадныя абавязкова праводзяць разам. Нягледзячы на тое, што ў Пятра Віктаравіча, як у галоўнага “здабытчыка”, шмат работы (ён індывідуальны прадпрымальнік), заўсёды знаходзіць час для дзяцей. Яны разам, усёй сям’ёй, “хварэюць” за старэйшую дачку Настассю. Яна спартыўная дзяўчына. Вучыцца ў 10 класе гімназіі і “жыве” валейболам. Подробнее

  • У Бярэзінскай арганізацыі ТІЗ адбыўся справаздачны сход Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 41 от 08 июня 2018 08 июня 2018 12:43 КультураОбщество Беларуская

    На днях прайшоў справаздачны сход Бярэзінскай раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку за перыяд з мая 2017 па май 2018 года. Традыцыйна, з дакладам выступіла старшыня Таццяна Аляксееўна Кліменка. Подробнее

  • Не абмяжоўвайце кола інтарэсаў — раіць вучань года-2018 з Бярэзінскага раёна Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 41 от 08 июня 2018 08 июня 2018 12:38 Культура Беларуская

    Для вучня Бярэзінскай гімназіі Цімафея Маскалькова селётні навучальны год знакавы. Ён стаў уладальнікам дыплома трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па гісторыі і прэстыжнага школьнага тытула “Вучань года- 2018”. Кожная з гэтых вучнёўскіх перамог заслужана дасталася юнаку. Подробнее