Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Бярэзінская панарама

Всего публикаций: 10
  • Бярэзінскія міліцыянеры актывізуюць аперацыю «Мак» Мілана ТРАПЯНОК, Бярэзінская панарама 62 от 21 августа 2018 21 августа 2018 16:50 Происшествия Беларуская

    У бліжэйшыя дні вартавыя правапарадку Бярэзінскага РАУС паімчаць на дачы для правядзення прафілактычнай акцыі “Мак”. Канкрэтныя трывожныя адрасы ім падказалі першыя паказанні мужчын, якія падазраюцца ў захоўванні 315 грамаў макавай саломкі. Па іх словах, яны набылі наркатычны сродак на дачы паблізу горада. Подробнее

  • У Бярэзінскім раёне — чарговы «тысячнік» Ала АЛЬФЕР, Бярэзінская панарама 61 от 21 августа 2018 21 августа 2018 16:40 Общество Беларуская

    Набліжаецца да завяршэння ўборка зерневых, аднак напал жніва пакуль не змяншаецца. І мы ў чарговы раз адкрываем нумар газеты важнай жнівеньскай тэмай, тым больш, што для гэтага ёсць важкая нагода – у раёне чарговы “тысячнік” і першы “тысячнік”- камбайнер Андрэй Анатольевіч Шалепін з ААТ “Бярэзінскі”. Подробнее

  • За вынікі нястомнай працы Ала АЛЬФЕР, Бярэзінская панарама 61 от 21 августа 2018 21 августа 2018 16:29 Общество Беларуская

    Ззяе золатам палёў жніво, пераліваецца ў кожным зярнятку, што ўтвараюць збожжавыя рэкі. Але жніво — не толькі ўборка ўраджаю, гэта вынік нястомнай працы людзей, чыімі рукамі выпеставана хлебная ніва. Многае залежыць ад надвор’я, тэхнікі, іншых умоў, але галоўным на шляху да ўраджаю застаецца чалавек. Кожны, хто мае самае непасрэднае дачыненне да ўраджаю, заслугоўвае слоў падзякі за хлеб на нашым стале. Подробнее

  • Колькасць бярэзінскіх хлебаробаў-тысячнікаў павялічваецца Ала АЛЬФЕР, Бярэзінская панарама 60 от 15 августа 2018 14 августа 2018 15:42 Общество Беларуская

    Кожнае гарачае жніво ўслаўляе  хлебаробаў і вылучае пераможцаў – новых або тых, хто кожны год паказвае прыклад у працы. З ліку адданых сваёй справе не першы год называецца вадзіцель ААТ “Бярэзінскі” Дзмітрый Васільевіч Рахманька. Сёлета ён у чарговы раз стаў “тысячнікам” на перавозцы зерня ад камбайнаў. На жніўнае поле прыехалі павіншаваць перадавога вадзіцеля ўжо з традыцыйнай перамогай першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.М. Шыфрын і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.А. Козел. Звыклы для Дзмітрыя Васільевіча такі ўрачысты момант, які ён набліжае сваёй руплівасцю і прафесіяналізмам. Подробнее

  • Дапамажы пайсці вучыцца Юлія БУКЕЛЬ, Бярэзінская панарама 60 от 15 августа 2018 14 августа 2018 15:39 Общество Беларуская

    Яна пройдзе ў нашым раёне з 20 жніўня па 1 кастрычніка. Галоўная мэта – аказаць дапамогу да навучальнага года дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выявіць падлеткаў, якія не вучацца і не працуюць, і накіраваць іх на вучобу альбо работу. Подробнее

  • “Збяром партфель у школу” Алена МУРАЧ, Бярэзінская панарама 60 от 15 августа 2018 14 августа 2018 15:36 Общество Беларуская

    Каляндарнае лета набліжаецца да сваёй фінальнай кропкі. А гэта значыць, хутка ўстановы адукацыі зноў напоўняцца галасамі школьнікаў. Асабліва важным і поўным хвалявання з’яўляецца першы дзень верасня для будучых першакласнікаў і іх бацькоў. Апошнія імкнуцца забяспечыць малых неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі і абнавіць іх гардэроб. Гэты дзень павінен стаць незабыўным для іх крывіначак. Подробнее

  • Дапамагчы кожнаму беспрацоўнаму Юлія БУКЕЛЬ, Бярэзінская панарама 60 от 15 августа 2018 14 августа 2018 15:34 Общество Беларуская

    Такая галоўная задача ў камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Бярэзінскага раёна, якая пастаянна дзейнічае пры райвыканкаме. Чарговае пасяджэнне прайшло ў мінулы чацвер у канферэнц-зале райвыканкама. Подробнее

  • Дружныя, таму і шчаслівыя Юлія БУКЕЛЬ, Бярэзінская панарама 60 от 15 августа 2018 14 августа 2018 15:26 Общество Беларуская

    “Стаж” сямейнага жыцця сям’і Іўчык з Беразіно 17 гадоў. А галоўны сакрэт-рэцэпт сямейнага шчасця – быць адным цэлым, дружнымі і працавітымі. Жонка Марыя, муж Дзмітрый, старэйшая дачушка Таісія, сярэдняя — Станіслава і самы малодшы сыночак Ян усё імкнуцца рабіць разам – разам адпачываюць, працуюць над уладкаваннем сямейнага гняздзечка, прадумваюць яго дызайн, катаюцца на веласіпедах, самакатах, роліках, разам падарожнічаюць…  Подробнее

  • Работнікі будаўнічай галіны адзначаюць прафесійнае свята Алена МУРАЧ, Бярэзінская панарама 59 от 11 августа 2018 10 августа 2018 11:42 Общество Беларуская

    Менавіта такі курс на далейшае развіццё ўзяты сённяшнім кіраўніцтвам ДУП “ПМК № 182” УП “Мінскаблсельбуд”. У планах дырэктара Юрыя Аляксандравіча Юрчанка – прадаставіць бярэзінцам магчымасць працаваць і атрымліваць за сваю нялёгкую, але такую неабходную кожнаму з нас дзейнасць, дастойны заробак, а таксама вывесці прадпрыемства на бясстратны ўзровень, вярнуць яму былую сілу і моц. Подробнее

  • Галоўны экзамен земляробаў Анатоль ПАЛЫНСКІ, Бярэзінская панарама 59 от 11 августа 2018 10 августа 2018 11:39 Общество Беларуская

    Паступова ўборачныя работы ў гаспадарках раёна ідуць да свайго завяршэння, і ўжо на наступным тыдні большасць з іх адрапартуе аб фінішы жніва. Сярод іх, без сумнення, будзе і ААТ “Брадзец” – адзін з сёлетніх лідараў кампаніі як па тэмпах яе правядзення, так і па ўраджайнасці. У сераду, калі мы наведалі сельгаспрадпрыемства, тут з 1207 гектараў было ўжо ўбрана 1093. У сярэднім на круг тут атрымалі па 23,4 цэнтнера з гектара. Найбольш умалотным аказаўся авёс, які даў больш як па 35 цэнтнераў на круг. Сапраўды, па сёлетняму неспрыяльнаму году вынікі атрыманы някепскія. Подробнее