Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Бярэзінская панарама

Всего публикаций: 10
  • У Беразіно каля штучнага возера ўстанавілі трэнажоры для гараджан Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 68 от 12 сентября 2018 12 сентября 2018 10:50 Общество Беларуская

    У зоне адпачынку каля штучнага возера па вуліцы Перамогі горада, на пляцоўцы пад павеццю, з’явіліся антывандальныя трэнажоры. У ліку тых, хто першым ацаніў карысны ўплыў заняткаў на іх, і Міхаіл Уладзіміравіч Афанасьеў. Ён лічыць, што падобныя новаўвядзенні спрыяюць далучэнню бярэзінцаў да здаровага ладу жыцця. Сам ён часта па вечарах здзяйсняе пешыя прагулкі тут непадалёк і на свае вочы бачыць, што на трэнажорах з ахвотай займаюцца як дзеці, так і іх бацькі. Подробнее

  • У Беразіно адбылося рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 68 от 12 сентября 2018 12 сентября 2018 10:33 Общество Беларуская

    У нашым раёне працуе ўнікальная ўстанова культура — музей-пакой драўлянай лыжкі. Ён рэгулярна збірае наведвальнікаў, бо пастаянна папаўняецца новымі цікавымі экспанатамі, вырабленымі адмысловымі лыжачнікамі, якія не страцілі майстэрства і ўменняў сваіх продкаў. Лепшыя з лепшых разьбяроў па дрэве традыцыйна збіраюцца ў Беразіно на рэгулярнае свята–конкурс драўлянай лыжкі “Бярэзінскія лыжкары”. Вось і ў мінулую суботу ў “лыжкавую сталіцу” Беларусі яны прыехалі разам са сваімі юнымі вучнямі, новымі, цікавымі калекцыямі вырабаў дэкаратыўна – прыкладной творчасці і вялікім жаданнем падзяліцца сваім уменнем з кожным ахвотнікам. Подробнее

  • А ты працаваў гэтым летам у студэнцкім атрадзе? Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 68 от 12 сентября 2018 12 сентября 2018 10:29 Общество Беларуская

    Гэта пытанне не раз задавалася на ўрачыстасцях з нагоды Дня ведаў у асяроддзі школьнікаў і студэнтаў. Усе яны спяшаліся падзяліцца аднакласнікамі і аднакурснікамі ўражаннямі аб рабоце ў летні час, пахваліцца першымі заробкамі і расказаць усім аб новых сябрах і цікавых сустрэчах. У ліку гэтых шчасліўцаў 90 юнакоў і дзяўчат з Бярэзінскага раёна, якія па ўласным жаданні прынялі ўдзел у пятай працоўнай чвэрці. Подробнее

  • Давер маладым апраўданы Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 67 от 08 сентября 2018 07 сентября 2018 12:40 Общество Беларуская

    Асноўнымі сельскагаспадарчымі работамі, якімі заняты сёння працаўнікі ААТ “Першамайскі”, з’яўляюцца ўзорванне глебы, сяўба азімых культур і ўнясенне мінеральных угнаенняў пад іх. Подробнее

  • У Бярэзінскім раёне прайшоў першы этап акцыі «Дапамажы пайсці вучыцца» Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 67 от 08 сентября 2018 07 сентября 2018 12:36 Общество Беларуская

    З 20 па 31 жніўня камісія па справах непаўналетніх Бярэзінскага райвыканкама правяла першы этап акцыі “Дапамажы пайсці вучыцца”. Мэта – аказаць дапамогу да навучальнага года дзецям, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечных умовах, шматдзетным сем’ям.  Подробнее

  • Яблычны сезон бярэзінскіх нарыхтоўшчыкаў Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 67 от 08 сентября 2018 07 сентября 2018 12:15 Общество Беларуская

    Яблычны сезон у самым разгары. Сады ломяцца ад чырвоных, белых, сакавітых наліўных дароў. Яблыні ажно хіляць “галовы” ад цяжару пладоў. Дбайныя гаспадары ўжо “закаталі” шмат кампотаў, наварылі варэння, зрабілі джэм, павідла, насушылі садавіны, выціснулі сок… А яблыкаў усё роўна велізарная колькасць – небывалы ураджай. Думаем, можна лішак здаць, зарабіць грошай. Подробнее

  • Палеткі аддзячаць ураджаем Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 66 от 05 сентября 2018 04 сентября 2018 12:44 Общество Беларуская

    Поле каля вёскі Шавярнічы, куды мы прыехалі ў пошуку механізатараў, занятых на сяўбе азімых, аказалася вялікім масівам, і працуючыя на ім трактары з дарогі можна было вызначыць толькі па слупах пылу, які яны ўзнімалі. Нават кожны крок па сухой раллі ствараў невялічкае воблачка пылу, які тут жа апускаўся долу і асядаў на нашы сляды, шчыльна засыпаючы іх. Работа на полі падыходзіла да канца і на наступны дзень механізатары павінны былі пераходзіць на другі ўчастак, дзе меркавалася сеяць трыцікале. А пакуль што засяваліся апошнія гектары азімай пшаніцы, якой у ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” мяркуецца заняць 150 гектараў. Подробнее

  • Сітуацыя ў раёне за 7 месяцаў Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 66 от 05 сентября 2018 04 сентября 2018 12:42 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні ў канферэнц-зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы. Намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Аліна Паўлаўна Жызнеўская, прадстаўнікі ЦБР, РАУС, адукацыі, сацыяльнай сферы, старшыні некаторых сельскіх Саветаў абмеркавалі дэмаграфічную сітуацыю ў раёне за 7 месяцаў бягучага года. Подробнее

  • Урачыстыя школьныя лінейкі з нагоды Дня ведаў прайшлі ў Бярэзінскім раёне Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 66 от 05 сентября 2018 04 сентября 2018 12:36 Общество Беларуская

    «Первое сентября придумали не зря». Так звонка спявала на школьнай лінейцы СШ №2 г. Беразіно з нагоды Дня ведаў вучаніца ўстановы Надзея Уласава.

    І сапраўды, Дзень ведаў прыдумалі не дарэмна: ён абвяшчае не толькі канец лета і завяршэнне летніх канікулаў, але і пачатак восені і навучальнага года. Яго не пераблытаеш з ніякім другім святам, бо дзятва ў святочных касцюмах з вялікімі букетамі кветак, трымаючы за рукі бацькоў, шпарка бяжыць на сустрэчу са школай, сябрамі, настаўнікамі. Апошнія, дарэчы, таксама прыгожа апрануты і ўсхваляваны ў чаканні сваіх вучняў. І ніяк нельга забыцца на тое, што першы дзень восені пазначаны чырвоным колерам на календары ў кіраўнікоў усіх узроўняў, якія лічаць сваім абавязкам зрабіць наказ вучням, павіншаваць падагогаў і, вядома, уручыць школам падарункі. Подробнее

  • Корманарыхтоўка на Бярэзіншчыне працягваецца Анатоль ПАЛЫНСКІ, Бярэзінская панарама 65 от 01 сентября 2018 31 августа 2018 15:45 Общество Беларуская

    «Галадаць не будзем!» Менавіта так выказаўся дырэктар сельскагаспадарчага філіяла “Ома” А.М. Гундар наконт надыходзячага сезона зімоўкі жывёлы. І ўпэўненасць гэтая не галаслоўная, а падмацавана канкрэтнымі лічбамі і прынятымі захадамі. Што датычыць лічбаў, то яны наступныя. Яшчэ на пачатку гэтага тыдня ў гаспадарцы было нарыхтавана 272 тоны сена, 3305 тон сенажу і 4250 тон сіласу. У цэлым гэта складала па 21,69 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы (па раёне названы паказчык дасягаў лічбы 14,25) і быў самым высокім у рэгіёне. Подробнее