Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Бярэзінская панарама

Всего публикаций: 10
  • У Бярэзінскім раёне прайшоў адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе ў гонар Я.М. Журава Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 86 от 14 ноября 2018 13 ноября 2018 11:55 Спорт Беларуская

    Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе Яўген Мікалаевіч Жураў вядомы далёка за межамі Бярэзінскага раёна. Надоўга ўславілі яго трэнерскі талент і любоў да грэка-рымскай барацьбы навучэнцы раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, сярод якіх прадстаўнічы атрад кандыдатаў у майстры спорту і майстроў спорту.

    У гонар славутага спартыўнага настаўніка кожны год наладжваецца адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Я. М. Журава. Подробнее

  • Новыя правілы палявання: што да чаго? Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 86 от 14 ноября 2018 13 ноября 2018 11:49 Общество Беларуская

    З 25 верасня ўступілі ў сілу новыя Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 года № 112 “Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі”. Указам прадугледжаны шэраг змен, што датычаць пераліку паляўнічых жывёл і тэрмінаў палявання, набыцця паляўнічых пуцёвак і парадку запаўнення дакументаў, неабходных для палявання. Разбіраемся ў новаўвядзеннях разам з намеснікам начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрыем Пятровічам Жукоўскім: Подробнее

  • Міншчына дзівосная. Бярэзінскі раён Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 85 от 10 ноября 2018 09 ноября 2018 11:58 Культура Беларуская

    БУДЫНАК СПІРТЗАВОДА – ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ

    Бярэзінскі спіртзавод вядзе свой адлік з 1853 года, калі ў маёнтку графа Патоцкага пачаў працаваць вінакурны завод. Дакументы, знойдзеныя ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва сведчаць: “Ігуменскі павет №18 Бярэзінскі завод Графа Аўгуста Патоцкага на 3000 вёдраў віна”.

    У 1892 годзе ўзведзены мураваны будынак, спіртасховішча, устаноўлена паравая машына і абсталяванне. У два разы павялічылася і вытворчасць – да 6000 вёдраў спірту, павысілася і яго якасць. Спірт сталі пастаўляць у вінныя склепы графа, а таксама ў Барысаў, Бабруйск, Мінск і іншыя гарады.

    Рэвалюцыя 1917 года ўнесла свае змяненні, завод быў нацыяналізаваны, спірт сталі прымяняць для патрэб народнай гаспадаркі. Няспынна працягвалася развіццё прадпрыемства, якое ўплывала і на развіццё населенага пункта ў цэлым. У 1930 годзе пабудавана электрастанцыя, якая забяспечвала электрычнасцю не толькі завод, але і раён­ ны цэнтр.

    У гады Вялікай Айчыннай вайны вытворчасць практычна спынілася, але адразу пасля вызвалення раёна была адноўлена. Не спыняўся завод ва ўдасканаленні ўсе наступныя гады, пэўны час тут выпускалі сокі і крухмал.

    Сёння старажыл паранейшаму ў страі, прадпрыемства з’яўляецца абасобленым структурным пад раздзяленнем РУП “Мінск Крышталь – упраўляючая кампанія холдынга Мінск Крышталь Груп”. Працягваецца яго ўдасканаленне, у тым ліку па ўкараненні безадходнай вытворчасці. Подробнее

  • Тэхніка пастаўлена і рамантуецца Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 85 от 10 ноября 2018 09 ноября 2018 11:54 Общество Беларуская

    У гаспадарках раёна завяршаюцца палявыя работы. Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца ворыва зябліва і вывазка арганікі. Таму галоўным клопатам інжынерных службаў сельгасарганізацый сёння стала пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне з яе рамонтам і падрыхтоўкай да наступнага сезона. Подробнее

  • На Бярэзіншчыне прайшла спартакіяда па валейболе Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 84 от 06 ноября 2018 05 ноября 2018 15:38 Общество Беларуская

    31 кастрычніка начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова ўручала ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” ганаровыя граматы камандам-пераможцам раённай штогадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры па валейболе. Подробнее

  • Працаўладкаванне раней асуджаных Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 84 от 06 ноября 2018 05 ноября 2018 15:30 Общество Беларуская

    Нядаўна сустрэла маладога чалавека. У свае трыццаць «з хвастом» працоўнага стажу ў яго з камароў нос. Яшчэ ў студэнцкія гады ён надоўга трапіў за краты за распаўсюджванне наркотыкаў. Аднак у турме набыў рабочую спецыяльнасць і адразу пасля вызвалення з дапамогай бацькоў уладкаваўся на працу рабочым. Подробнее

  • Семінар-практыкум ад бярэзінских культработникаў Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 84 от 06 ноября 2018 05 ноября 2018 15:18 Культура Беларуская

    Бярэзінскі край не мае шчодрай жытняй нівы, буйных прамысловых і сельскагас-падарчых прадпрыемстваў, затое тут жывуць і плённа працуюць крэатыўныя работнікі культуры. Яны здольныя сваімі творчым гарэннем і бясконцай фантазіяй не толькі ператварыць шэрыя будні ў запамінальныя святы, дапамагчы кожнаму рэалізаваць здольнасці і надаць упэўненасці, але і ўмацаваць сем’і, падарыць ім адчуванне шчасця. Гэта адкрыццё зрабілі спецыялісты раённых цэнтраў культуры, цэнтралізаваных клубных сістэм і метадычных службаў у ходзе абласнога семінара–практыкуму “Роля клубных устаноў раёна ў наладжванні сямейнага адпачынку”. Подробнее

  • Хто атрымае тытул «вучань года мінскай вобласці - 2019»? Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 84 от 06 ноября 2018 05 ноября 2018 14:35 Общество Беларуская

    Традыцыйны і папулярны сярод бярэзінскіх школьнікаў конкурс “Вучань года” ў гэтым навучальным годзе адмяняецца. Замест яго будзе наладжаны больш грандыёзны праект “Вучань года Мінскай вобласці — 2019”. Новая назва абяцае новыя ўмовы і выпрабаванні для жадаючых атрымаць пачэсны школьны тытул. Якія ж яны? Подробнее

  • Цяпер нам рабіць свет лепшым Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 83 от 03 ноября 2018 02 ноября 2018 11:33 Общество Беларуская

    Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ, сучасным прадаўжальнікам традыцый ВЛКСМ, прайшла 29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці. Подробнее

  • У Бярэзінскім раёне прайшла прафілактычная акцыя “За бяспеку - разам” Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 83 от 03 ноября 2018 02 ноября 2018 11:15 Общество Беларуская

    З 15 кастрычніка па 2 лістапада праходзіла міжведамасная рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку — разам”. Галоўная мэта – папярэджванне пажараў і гібелі людзей на іх. Таму ў нашым раёне кожны дзень рэйдавыя групы, у склад якіх уваходзілі выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі сацыяльнай сферы, энерганагляду, бальніцы і іншыя, правяралі домаўладанні людзей, нагадвалі пра меры бяспекі пры абыходжанні з агнём.  Подробнее