У мінулую пятніцу ў дзіцячай школе мастацтваў прайшло пашыранае пасяджэнне савета Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Подробнее
Шыкоўны навагодні падарунак атрымалі напярэдадні калядных свят і Новога года работнікі Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У мінулы панядзелак яны ўрэшце рэшт пераехалі ў рэканструяваны, сучасны і дыхтоўны будынак па вуліцы Зялёнай горада. Падзяліць радасць і пажадаць навасёлам працоўных поспехаў прыехалі следчыя з Мінскай вобласці, Следчага камітэта краіны, прадстаўнікі абласной і раённай улады.
Гэтыя словы з ужо вядомай многім песні юных экамэнаў заўсёды будуць актуальнымі. Бо, сапраўды, кожны з нас сваім укладам у агульную справу па раздзельным зборы смецця можа выратаваць ад забруджвання малую радзіму, краіну і нават цэлую планету. Менавіта ад нашага імкнення і жадання, у першую чаргу, залежыць, якім паветрам будзем дыхаць і якую ваду піць. Цікава, а ці ўсведамляюць гэта бярэзінцы? І ўвогуле, як справы са зборам другасных матэрыяльных рэсурсаў у нашым горадзе і раёне. Подробнее
У мінулую пятніцу выкладчык інфарматыкі Бярэзінскай гімназіі Артур Уладзіміравіч Драздоўскі правёў з вучнямі выпускнога класа не зусім звычайны ўрок: прапанаваў кожнаму паспрабаваць свае сілы ў прафесіі праграміста. Наладжаны ўрок у ходзе тыдня інфарматыкі ў рамках рэспубліканскай адукацыйнай акцыі “Час кода”, якая прайшла ў навучальнай установе з 3 па 9 снежня. Подробнее
Вучні і педагогі сярэдняй школы № 2 горада змаглі далучыцца да экалагічнай акцыі “Папяровы бум”. Яна ўжо набыла традыцыйнасць ва ўстанове і з кожным годам пашырае свае маштабы. Подробнее
снежня Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў гасцінна вітала фіналістаў першага адкрытага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на гітары «Гитfest». Подробнее
Праблема бадзяжных сабак далёка не новая. Бяздомныя жывёліны не толькі супярэчаць санітарным нормам, але і ствараюць небяспеку для людзей. Пра гэта не-не, ды ўзнімаюць пытанні жыхары раёна. Адно з іх нядаўна гучала падчас прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пятром Аляксеевічам Атрошчанка ў Пагосцкім сельсавеце. Подробнее
Шляхі ўзаемадзеяння царквы і дзяржавы па пытаннях духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення абмеркавалі на IV Міжепархіяльных Барысаўска-Слуцкіх рэгіянальных калядных адукацыйных чытаннях “Моладзь: свабода і адказнасць”, што прайшлі ў горадзе Мар’іна Горка. Мерапрыемства адбылося пры арганізацыйнай падтрымцы Мінскага абласнога і Пухавіцкага раённага выканаўчых камітэтаў. Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва ўсіх раёнаў, якія ўваходзяць у склад Барысаўскай і Слуцкай епархій, педагогі, ідэолагі, работнікі культуры і аховы здароўя, прадстаўнікі духавенства, СМІ і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Ала Уладзіміраўна Семяняка — бясконца шчаслівы чалавек. Каб пераканацца ў гэтым, не трэба быць асабіста знаёмым з ёй. Дастаткова ўважліва паглядзець на яе аўтапартрэт, звычайны, намаляваны алоўкам, ён падкупляе сваёй шчырасцю, адкрытасцю, пэўнай унутранай сілай. Позірк прыгожай жанчыны, яе паварот галавы, мяккая ўсмешка, іскрынка ў вачах красамоўней любых слоў пераконваюць, што яна прыйшла ў гэты свет не браць, а шчодра дарыць людзям радасць і атрымліваць ад гэтага пэўнае натхненне. Яно патрэбна Але Уладзіміраўне кожны дзень як глыток паветра, шапаценне лістоты, любоў мужа, як увага дзяцей і блізкіх. Яна ж -мастак… Подробнее