Ужо ў другі раз здольнасці ў плаванні вольным стылем дэманстравалі педагогі Чачэршчыны ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Брыз». Змагадіся ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 35 гадоў і ад 35 і вышэй на дыстанцыях 25 і 50 метраў. У спаборніцтве ўдзельнічалі як кіраўнікі ўстаноў адукацыі, так і іншыя супрацоўнікі. Пакуль адны ірваліся да фінішу, другія падбадзёрвалі калег.
Трэцяй у агульнакамандным заліку стала пярвічная прафсаюзная арганізацыя Сідаравіцкай школы. На другім месцы залескі калектыў, а ганаровае 1-е месца заняла СШ №1. Пераходны кубак застаўся ў каманды фаварытаў да наступнага года.
Што тычыцца індывідуальных вынікаў, то сярод жанчын да 35 гадоў перамагла Маргарыта Ляўкова (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці), на другім месцы Дар’я Лёўкіна (СШ №1), на трэцім — Марыя Канцавая (гімназія). Сярод мужчын 1-е месца за Аляксеем Лявіцкім з СШ №1, другое — за Дзмітрыем Хацько з гімназіі, трэцяе ў Яўгена Усанава з Залескай школы.
Уздельніцы ва ўзросце звыш 35-ці гадоў пераадолелі водны бар’ер у наступным складзе: Людміла Гарбузава з ліцэя — першая, Таццяна Антропава з Роўкавіцкай установы — другая, Ніна Гапеева з Сідаравіч — трэцяя. Сярод мужчын на першым месцы Васіль Перавознікаў (Нісімкавічы), на другім — Васіль Рудабелец (Роўкавічы), на трэцім — Уладзімір Канцавы (Сідаравічы). Подробнее
Падзеі адбыліся ў бягучым годзе.
7 лютага ў вёсцы Пруднікі ў
адным з дамоў успыхнуў пажар. У палоне дыму апынулася гаспадыня, якая жыве адна. Па ўдалым збегу абставін пра здарэнне даведаўся электраманцёр Крывіцкага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта раёна электрычных сетак Віталій Фарына. Віталій Іосіфавіч не задумваючыся кінуўся ў задымленае
памяшканне. Рызыкуючы сваім жыццём, вывеў бабулю на свежае паветра. Подробнее
Нядаўна ў Мядзельскім РЦК прайшоў раённы этап традыцыйнага конкурсу “Мнагадзетная сям’я года Міншчыны”. Пераможца будзе прадстаўляць наш сінявокі Нарачанскі край на занальным абласным мерапрыемстве.
Ініцыятарамі правядзення конкурсу выступілі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённы савет
грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” пры актыўнай падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел
тры сям’і — са Сваткаўскага,
Княгінінскага і Нарацкага сельсаветаў. Подробнее
У той дзень механізатар ААТ «Хацілы-агра» Анатолій Мезін працаваў у полі, якое знаходзіцца побач з домам. Подробнее
Для варшавяніна Юліуша Мілішкевіча гэта гісторыя пачалася 20 гадоў назад і працягваецца па сёння — гісторыя адкрыцця невядомых раней старонак жыцця яго роднага дзядулі па бацькавай лініі — выхадца з Пастаўшчыны. Подробнее
На мінулым тыдні ў СШ №4 распачалі рэалізацыю патрыятычнага праекта «Вялікая Айчынная вайна — урокі памяці», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Подробнее
Так, 4 апреля жители деревни Андреевичи сообщили о возгорании сухой растительности на берегу реки. Для тушения потребовались 5 боевых расчетов. Площадь возгорания составляла 0,9 га. Более получаса 16 спасателей сражались с огнем, пока он не был потушен. Причиной возгорания стало неосторожное обращение с огнем неустановленного лица. Подробнее
В нынешнем году ярким событием белорусского школьного олимпиадного движения стало проведение олимпиады по физкультуре. Главной целью этого новшества виделась популяризация уроков физического воспитания и ЗОЖ, укрепление здоровья детей, развитие их способностей и возможность вывода на новый уровень теоретических и практических знаний и умений. Олимпиада была рассчитана не на тех детей, которые профессионально занимаются спортом, а на учащихся, проявляющих повышенный интерес к спорту, физкультуре и здоровому образу жизни. Республиканский этап олимпиады завершился блестящей победой росских школьников. Подробнее
Руководитель региона вместе с председателем райисполкома Григорием Протосовицким побывали на фермах КСУП «Бережное», ОАО «Лядецкий», КСУП «Пригорынский-2012», встретились с главами фермерских хозяйства «Ольшаны» и «Бродок» и др. На повестке дня также был вопрос весенней посевной кампании. Подробнее
Жыхары Бялыніччыны далучыліся да рэспубліканскага экалагічнага праекта “Парк сямейных дрэў”, які стартаваў у нашай вобласці напрыканцы сакавіка. У рамках яго ў Месяцавым парку райцэнтра на мінулым тыдні закладзена Алея сямейных дрэў.
Саджанцы, прадастаўленыя ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, рыдлёўкі і шыльды з прозвішчамі сем’яў былі прыгатаваны загадзя і чакалі бялынічан. Ганаровая місія – пасадзіць першыя дрэўцы, стаць “адкрывальнікам” новай алеі – выпала адразу дзесяці сем’ям. Моцным, дастойным, на якіх можна раўняцца. Подробнее